banner1 banner1 banner1

9.04.2008

Улады спужаліся акцый салідарнасьці на Акрэсціна 3

18:17, — Палітыка

Пасьля адбыцьця самага вялікага тэрміну – 15 сутак арышту – за ўдзел у сьвяточнай дэманстрацыі на Дзень Волі пачалі выходзіць на свабоду вязьні спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Паводле закону ўсіх мусілі выпусьціць у той час, як і затрымлівалі, прыблізна каля 18.30. Аднак сярод вязьняў былі лідэры “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч ды журналіст “Нашай нівы” Сямён Печанко. Таму, цалкам відавочна, што ўлады, каб пазьбегнуць ля сьценаў турмы акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, пачалі выпускаць іх па адным, пачаўшы з Змітра Дашкевіча, які выйшаў на волю а 14.00.

Прыблізна праз дзве гадзіны быў адпушчаны “маладафронтавец” Дзяніс Карноў, які вырашыў застацца ля турмы, каб дачакацца астатніх. Неўзабаве за ім яшчэ адзін моладзевы актывіст Віталь Акімаў. Каля 17-ай выйшаў на волю журналіст “Нашай нівы” Сямён Печанко.

Амаль адразу пасьля гэтага, прыблізна а 17.15 да брамы турмы вярнуўся Зьміцер Дашкевіч з бацькамі, каб сустрэць сяброў.

За кратамі пакуль яшчэ застаюцца моладзевыя актывісты Артур Фінькевіч і Уладзімер Сяргееў, прадпрымальнік Віктар Калей, моладзевы актывіст Партыі БНФ Ільля Богдан, малады сацыял-дэмакрат Павал Севярын.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5929)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5735)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4656)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (3950)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3949)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3753)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3743)

1.10, 10:24, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (3683)

6.10, 14:51, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3443)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3284)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: