banner1 banner1 banner1

13.05.2008

Зміцер Дашкевіч: «Большасць дэмакратычных партый далучыцца да байкоту» 4

8:55, — Палітыка

Моладзевая арганізацыя «Малады Фронт» заявіла пра байкот парламенцкіх «выбараў». Лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» патлумачыў эфектыўнасць прапанаванай палітычнай акцыі.

-- Па-першае, трэба разумець, што выбары – гэта працэс дыялогу паміж уладай і людзьмі, якія прагнуць пераменаў, тым больш у аўтарытарным грамадстве. Цяперашняя ўлада дэманструе, што яна не збіраецца ісці ні на які дыялог. Пра гэта сведчаць далейшае знаходжанне ў месцах зняволення Аляксандра Казуліна, судовы працэс па “справе чатырнаццаці”, асуджэнне Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча, жорсткае збіццё мірных дэманстрантаў 25 сакавіка. У гэтым умовах ісці на выбары і ўдзельнічаць у галасаванні, я лічу, надзвычай няправільным крокам. Тым больш, што ўжо цяпер, за чатыры месяцы да галасавання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заяўляе, што яна не валодае паўнамоцтвамі ўключэння прадстаўнікоў дэмакратычных партый у выбарчыя камісіі.

Адміністрацыя прэзідэнта ў асобе Наталлі Пяткевіч заяўляе, што ўвогуле не збіраецца весці дыялог з апазіцыяй адносна выбараў. Усё гэта сведчыць, што выбары нагадваюць тэатр аднаго акцёра, у якім мы ўдзельнічаць не збіраемся. Што ж тычыцца эфектыўнасці і непапулярнасці байкоту. Безумоўна, многія дэмакратычныя актывісты пойдуць на выбары. Але я перакананы, што з часам яны далучацца да байкоту ў фармаце частковага байкоту. То бок кандыдат ідзе на выбары, праводзіць агітацыйную кампанію, тлумачыць насельніцтву, што калі выбары не будуць дэмакратычнымі, то нельга ісці на галасаванне, а трэба выходзіць на Кастрычніцую плошчу. Таму будзе адбывацца сумяшчэнне двух стратэгій байкоту – поўнага і частковага.

-- Які мусіць быць вынік байкоту, да якога заклікае “Малады Фронт”?

-- Трэба разумець, што байкот – гэта не ляжанне на канапе, а яшчэ больш адказная і падрыхтаваная кампанія. Пад час гэтай кампаніі мы будзем тлумачыць насельніцтву: “Ваш голас скрадзены ўжо цяпер. Аб гэтым сведчаць заявы ЦВК і Адміністрацыі прэзідэнта. Падлічыць голас можна будзе толькі, калі мы ўсе разам выйдзем на галоўную плошчу – плошчу Кастуся Каліноўскага”.

-- Калісьці Вы казалі, што “Малады Фронт” пад час выбараў будзе чыніць перашкоды кандыдатам ад Партыі камуністаў Беларускай. Гэта ёсць у вашай стратэгіі і цяпер?

-- Мы не збіраемся чыніць нейкім асобам нейкія перашкоды. Я меў на ўвазе ўвогуле шырокую кампанію супраць камунізму. І гэтая кампанія ў тым ці іншым фармаце і акцыях праводзіцца намі ўвесь час. Безумоўна, мы будзем яе праводзіць надалей, бо лічым, што камунізм – гэта адно з галоўных увасабленняў духоўнай дэградацыі нашага народа. Пад час жа байкоту мы будзем праводзіць шырокую інфармацыйную кампанію з тлумачэннем насельніцтву сваёй пазіцыі.

-- Якія яшчэ палітычныя сілы гатовыя вас падтрымаць? Напрыклад, нядаўна каардынатар “Хартыі’97” Зміцер Бандарэнка заклікаў да байкоту.

-- Мы будзем каардынавацца з арганізацыямі, якія падтрымаюць нашую стратэгію. Ведаю, што ў дэмакратычных партыях шырока вядзецца дыскусія наконт частковага байкоту, калі кандыдаты здымаюцца за некалькі дзён да галасавання. Я перакананы, што большасць дэмакратычных партый далучыцца да гэтага працэсу і ў спалучэнні двух накірункаў дзейнасці будзе моц.

-- На адным з нядаўніх паседжанняў Палітрады Аб’яднаных дэмсілаў прагучала думка, што нават калі ў “палаце прадстаўнікоў” будзе адзін дэмакратычны дэпутат, ён зможа кантраляваць выканаўчую ўладу.

-- Гэта для мяне так смешна, што я нават не ведаю, што тут каментаваць. Сябры, мы павінны даваць сабе справаздачу пра тое, у якой краіне мы жывем. Нават калі ў “палату прадстаўнікоў” пройдзе адзін, два ці тры кандыдаты, то, мы ж ведаем, гэта будуць тыя кандыдаты, каторых прызначыць сам Лукашэнка. Гэта будуць тыя кандыдаты, якія яму выгадныя. Паўстае пытанне – а ці патрэбныя нам такія кандыдаты? Гэта будзе яшчэ горшым развіццём падзеяў, бо з дапамогай гэтых псеўда дэмакратаў, якіх бы Лукашэнка прапісаў у парламенце, ён часткова легітымізуе “палату прадстаўнікоў”, і з дапамогай гэтай легітымізацыі зможа праводзіць яшчэ большыя палітычныя махінацыі, як то аб’яднанне з Расіяй.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: