banner1 banner1 banner1

13.05.2008

У Акце аб дэмакратыі вядзецца пра эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі важная навіна 1

10:59, — Палітыка

У Акце аб дэмакратыі вядзецца пра эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

6 траўня на разгляд Кангрэса ЗША быў вынесены законапраект аб падаўжэнні на два гады дзеяння Акту аб дэмакратыі ў Беларусі.

Фундатарамі рэзалюцыі Палаты прадстаўнікоў № 5970 выступілі кангрэсмены Крыстафэр Сміт, Элсі Гастынгс, Тэд Макотэр, Джэймс Макговэрн, Фрэнк Палон, Майк Макінтайр і шэраг іншых вядомых амерыканскіх заканадаўцаў.

Пракаментаваць падзею ў Кангрэсе для "Голаса Амерыкі" пагадзіўся Орэст Дэйчакіўскі, старэйшы эксперт Камісіі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (Хельсінскай камісіі ЗША).

-- Сп. Дэйчакіўскі, ці можна разглядаць Акт аб дэмакратыі ў Беларусі свайго роду рэакцыяй ЗША на апошняе абвастрэнне дыпламатычных адносінаў паміж Менскам і Вашынгтонам?

-- Вынесены Акт з'яўляецца дапрацаваным варыянтам самага першага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі. Яго трэба паўторна сцвярджаць кожныя два гады, паколькі фінансаванне пад яго прадугледжана акурат на такі перыяд. Мы абавязаны былі гэта зрабіць. Гэта значыць, што сувязі гэтай падзеі з цяперашнім дыпламатычным скандалам няма.

Аднак у такім кантэксце вельмі важна адзначыць наступнае. Калі б сітуацыя ў Беларусі за мінулы перыяд радыкальна змянілася да лепшага, то патрэбы ў новым падаўжэнні Акту проста не было б. Іншымі словамі, калі б у Беларусі спыніліся парушэнні правоў чалавека, палепшыўся стан рэчаў з дэмакратыяй, калі б рэжым Аляксандра Лукашэнкі спыніў рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, разглядаць гэтае пытанне ў Кангрэсе не давялося б.

А ў сапраўднасці мы назіраем наступнае: толькі за апошнія два месяцы мы маем прысуды беларускіх уладаў адносна актывістаў моладзевага руху за ўдзел у мірных дэманстрацыях, затрыманні незалежных журналістаў, штрафы праваабаронцам за збор подпісаў аб пераглядзе рэпрэсіўнага закона аб веравызнанні ад 2002 г. Аляксандр Казулін працягвае знаходзіцца ў турме, з'явіліся яшчэ два палітычныя вязні - Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч. У беларускай турме знаходзіцца амерыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр, і мы прасілі вызваліць яго, зыходзячы з гуманітарных меркаванняў, па стане яго здароўя, якое пагоршылася. На фінансаваныя Кангрэсам ЗША СМІ у інтэрнэце была зладжана хакерская кібер-атака, і гэтак далей.

Таму, нажаль, мы не бачым ніякага паляпшэння сітуацыі ў абсягу дэмакратыі і захавання правоў чалавека ў Беларусі пры цяперашнім рэжыме.

-- Вынесены на днях у Кангрэс Акт аб дэмакратыі ў Беларусі з'яўляецца трэцім па ліку законапраектам. Ці ёсць у ім нейкія адрозненні аб папярэдніх?

-- Асноўныя палажэнні засталіся тымі ж, што і ў Акце ад 2006 года: гэта падтрымка праваабаронцй дэмакратычнай скіраванасці. Асобна вылучана падтрымка незалежнага радыё і тэлевяшчання на Беларусь, і, вядома, сфармуляваны эканамічныя і візавыя санкцыі супраць членаў беларускага кіраўніцтва і гэтак далей.

Найбольш прыкметныя змены ў першую чаргу закранулі канстатуючую частку абноўленага законапраекта. У ёй змешчаны апошнія звесткі пра падзеі ў Беларусі, выказваецца падтрымка дзеянняў Дзярждэпартамента і Міністэрства фінансаў ЗША у плане рэалізацыі дзейнага Акту – захады адносна канцэрна "Белнафтахім".

Аднак у законапраекце таксама змешчана канстатацыя, якой мы хочам даслаць адпаведны сігнал рэжыму Лукашэнкі: Злучаныя Штаты застаюцца гатовымі да перагляду сваёй палітыкі адносна Беларусі, калі ўлады гэтай краіны распачнуць рэальныя крокі, што дазволяць казаць пра прагрэс у кірунку дэмакратыі і правоў чалавека. Іншымі словамі, мы пакідаем дзверы адчыненымі.

Варта адзначыць яшчэ адну акалічнасць. У гутарцы пра вяшчанне на Беларусь мы адмыслова згадалі "Радыё Свабода", "Голас Амерыкі", "Еўрапейскае радыё для Беларусі" і "Белсат". Мы лічым, што вельмі важным з'яўляецца прарыў інфармацыйнай блакады, уведзенай беларускім рэжымам.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (9731)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (5776)

18.07, 10:06, — Палітыка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4989)

18.07, 8:14, — Грамадства

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4410)

18.07, 13:37, — Грамадства

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4383)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (3917)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Беспредел на фоне беспредела (3872)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (3754)

22.07, 15:53, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3456)

22.07, 16:16, — Палітыка

Вядомы беларускі баксёр Віталь Шкраба знойдзены мёртвым у Салігорску (3094)

18.07, 15:48, — Спорт

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: