banner1 banner1 banner1

15.05.2008

Прадпрымальнікі: Гэта горш за «жалезную заслону» 15

15:45, — Грамадства

Брэсцкія прадпрымальнікі пачалі адмяняць запланаваныя раней паездкі на рынкі ва Ўкраіну пасля ўступлення ў сілу 15 мая новых правілаў правозу тавару праз мяжу.

Па словах старшыні брэсцкага аддзялення аб’яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Віктара Чайкоўскага, "гандляры баяцца ўзмацнення кантролю за перасоўваннем тавараў праз мяжу фізічнымі асобамі".

"Па новых метадычных рэкамендацыях Дзяржаўнага мытнага камітэту, правілы ўвозу тавараў мяняюцца радыкальна. У прыватнасці, калі фізічная асоба перасякае дзяржаўную мяжу часцей за адзін раз на тыдзень, то яна можа везці не больш за адзін від тавараў аднаго наймення", - патлумачыў прадстаўнік "Перспектывы" ў інтэрв’ю "Радыё Свабода".

Як адзначыў Віктар Чайкоўскі, на рынках Брэста ў сувязі з увядзеннем новых правілаў успамінаюць аб "жалезнай заслоне". "Аднак зараз сітуацыя значна больш напружаная, - лічыць ён. – У абласным цэнтры паралізаваным застаецца вытворчасць на былых прамысловых гігантах. Каля 40 тыс. жыхароў Брэста так ці інакш далучыліся да дробнага бізнеса. Зараз гэтыя людзі ў разгубленасці. Магчымы сацыяльны выбух".

Аналагічная сітуацыя назіраецца і ў Гародні, адкуль людзі перасталі ездзіць на рынак у польскую Кузніцу Беластоцкую, паведамляе “Тэлеграф”. "У гэтым выпадку дзяржава абараняе свае інтарэсы, свае дзяржпрадпрыемствы. Аднак яны супярэчаць інтарэсам беларускіх грамадзянаў, не толькі простых пакупнікоў, але і прадпрымальнікаў. І калі ўводзіцца такая сістэма, калі мытнік будзе вырашаць, дзе для камерцыйнага продажу, а дзе для асабістага карыстання, то гэта будзе яшчэ больш развіваць карупцыю", - упэўнены лідэр РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.

Па ягоным меркаванні, зараз прадпрымальнікі будуць яшчэ больш развіваць "шэрыя" схемы і даваць больш хабару. "І гэта не выхад", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар (15)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12210)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5143)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5032)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4681)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4143)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3897)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3740)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3739)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3681)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3537)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: