banner1 banner1 banner1

15.05.2008

У Насты Палажанкі МУС папрасiла прабачэння 7

18:04, — Палітыка

Намеснiца старшынi "Маладога фронту" Наста Палажанка атрымала адказ з Мiнiстэрства ўнутраных спраў на зварот з патрабаваннем растлумачыць, чаму дзяўчына ўнесена ў "спiс невыязных".

Нагадаем, уначы 4 красавiка Насту высадзiлi з цягнiка, што накiроўваўся ў Варшаву, на падставе таго, што на непаўнагадовую маладафронтаўку быццам бы заведзена другая крымiнальная справа, якая ўжо знаходзiцца на разглядзе ў пракурора. З гэтай нагоды дзяўчына нiбыта i была занесена ў "спiс невыязных", i ёй было забаронена пакiдаць межы Беларусi.

На наступны дзень Наста напiсала заяву з просьбай патлумачыць, што гэта за справа, хто i калi яе завёў i чаму яна наогул нi пра якую справу супраць сябе не ведае.

"Звесткi аб узбуджэннi крымiнальных спраў у 2008 годзе ў адзiным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях адсутнiчаюць, — гаворыцца ў адказе МУС. — Вашы пашпартныя даныя выключаны з ведамаснага банка даных МУС аб грамадзянах РБ, права якiх на выезд за мяжу часова абмежавана, таму што яны былi памылкова змешчаны ў банк у сувязi са збоем у працы праграмна-апаратнага комплексу. МУС Беларусi прыносiць Вам свае прабачэннi".

Трэба адзначыць, што адказ Мiнiстэрства ўнутраных спраў напiсаны па-беларуску.

"Безумоўна, гэты крок добра спланаваны, — каментуе адказ з МУС “Народнай воле” Наста Палажанка. — У гэты дзень у Варшаве я павiнна была мець шэраг важных сустрэч, звязаных з дзейнасцю "Маладога фронту", якiя, пэўна, не былi выгадныя ўладам, таму смешна нават меркаваць пра нейкi тэхнiчны збой. Я параюся з юрыстамi i, магчыма, буду падаваць у суд на МУС з патрабаваннем маральнай кампенсацыi: нельга спакойна прымаць тое, што ў дзве гадзiны ночы мяне, непаўнагадовую дзяўчыну, незаконна здымаюць з цягнiка i вымушаюць адну правесцi ноч на вакзале ў чужым горадзе. Тым больш нельга быць упэўненай, што ў наступны раз у "праграмна-апаратным комплексе" нечакана не здарыцца збой i мяне зноўку не павярнуць на мяжы".

Напісаць каментар (7)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (6070)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5410)

7.10, 8:53, — Палітыка

Страх Лукашенко (4970)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4388)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3909)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3865)

9.10, 12:55, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (3680)

10.10, 15:10, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3633)

8.10, 13:07, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Такія людзі, як Шэйман ды Паўлічэнка, нікуды не зьнікаюць» (3330)

6.10, 17:02, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3276)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: