banner1 banner1 banner1

16.05.2008

Тэлеканал «24ДОК» больш не транслююць у Беларусі з-за фільма «Звычайны прэзідэнт» 14

14:16, — Палітыка

15 мая кампанія "Космас ТБ" спыніла трансляцыю трох тэлеканалаў — "24ДОК", "Фенікс-Арт" и "НСТ".

Як паведамляецца на афіцыйным сайце "Космас ТБ", трансляцыя спыненая "па не залежных ад кампаніі прычынах". Замест названых тэлеканалаў "будзе ажыццяўляцца маркетынгавая трансляцыя іншых тэлеканалаў". На сайце размешчаны афіцыйны ліст за подпісам намесніка начальніка Менскага гарвыканкама Михаіла Ціценкова. У ім паведамляецца аб тым, што Менгарвыканкам адклікае ўзгадненні на трансляцыю трох названых тэлеканалаў. У лісце змяшчаецца патрабаванне прадставіць інфармацыю аб выкананні дадзенага распараджэння ва ўпраўленне ідэалагічнай працы Менгарвыканкама.

У ідэалагічным аддзеле Менгарвыканкама і кампаніі "Космас ТБ" сітуацыю не каментуюць. Па неафіцыйных звестках, прычынай забароны трансляцыі стала дэманстрацыя фільма беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага "Звычайны прэзідэнт". Акрамя тэлеканалу "24ДОК" гэты забаронены беларускімі ўладамі фільм выпадкова, з-за тэхнічнага збою, паказаді таксама на гумарыстычным канале "НСТ", які мае вялікую аўдыторыю ў Беларусі.

У каментары БелаПАН Ю.Хашчавацкі назваў гэтую сітуацыю стандартнай. "На тэлеканале "24ДОК" транслявалася шмат маіх фільмаў: не толькі "Звычайн прэзідэнт", але і "Богі сярпа і молата", "Каўказскія палонныя". Я ведаю, што раней такая сітуацыя была ў Бабруйску — там таксама адключылі "24ДОК" з-за таго, што на ім ішлі мае фільмы", — сказаў рэжысёр.

Напісаць каментар (14)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12216)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5148)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5039)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4685)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4147)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3899)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3743)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3742)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3684)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3538)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: