9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўная газета не ўступілася за свайго арыштаванага супрацоўніка

1

Як мы ўжо паведамлялі, на 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны журналіст Віктар Хурсік. Аказваецца, ён быў супрацоўнікам дзяржаўнай газеты «Звязда». У рэдакцыі жа выдання кажуць, што нічога не ведаюць аб ягоным арышце.

Факт арышту пацвердзіў прэс-службе ГА «БАЖ» суддзя Старадарожскага раёну (Менская вобл.) Сяргей Епіхаў, які 15 мая вынес рашэнне па гэтай справе. Па ягоных словах, 55-гадовы журналіст асуджаны па арт. 23.34 ч. 1 КаАП РБ (парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства — заўв. БАЖ). Начальнік Старадарожскага РУУС таксама пацвердзіў па тэлефоне, што В. Хурсік адбывае пакаранне «за правапарушэнне», аднак адмовіўся паведаміць за якое канкрэтна.

Першым аб арышце Віктара Хурсіка даведаўся ягоны сябар, гісторык Яўген Анішчанка. Журналіст сам патэлефанаваў сябру каля 10.30 раніцы. Пасля гэтага тэлефон Хурсіка стаў недасяжны. Як распавёў прэс-службе БАЖ Анішчанка, 19 красавіка яны разам прысутнічалі на цырымоніі ўсталявання мемарыяльнага крыжа ў вёсцы Дражно Старадарожскага раёна.

«Яны не мелі дазволу на правядзенне памятнага мерапрыемства. За што і былі пакараныя. А крыж, круг ці квадрат яны ўсталёўвалі — гэта ўжо не важна», — заявіў суддзя Епіхаў у адказ на паўторную спробу прэс-службы БАЖ выясніць прычыну асуджэння журналіста.

У прыёмнай рэдакцыі «Звязды» прэс-службе БАЖ пацвердзілі, што Віктар Хурсік з’яўляецца супрацоўнікам аддзелу рэкламы. Разам з тым сакратар заявіла, што ў рэдакцыі нічога не ведаюць аб арышце журналіста, таму што ён «афіцыйна ў аднадзённым адпачынку за свой кошт». «Вось заўтра, калі прыйдзе на працу, тады і праверым», — адказала сакратар.

Пагаварыць з галоўным рэдактарам газеты Ўладзімірам Наркевічам прэс-службе БАЖ не атрымалася: па словах сакратара ў першай палове дня ён адсутнічаў, а пасля абеду быў заняты вёрсткай чарговага нумару.

Віктар Хурсік вядомы як выдавец, аўтар дакументальнай кнігі «Кроў і попел Дражно». Кніга была выдадзеная ў 2003 годзе і перавыдадзеная ў 2006. Засноўваючыся на расповядах жывых сведак і на архіўных дакументах, аўтар кнігі высветліў, што жыхароў вёскі Дражно ў 1943 годзе спалілі партызаны, а не паліцаі, як сцвярджалася раней.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках