banner1 banner1 banner1

16.05.2008

Супраць акцыі салідарнасці з палітвязнямі выставілі АМАП (Фота, відэа) важная навіна 11

19:00, — Палітыка

Супраць акцыі салідарнасці з палітвязнямі выставілі АМАП (Фота, відэа)

Супрацоўнікі АМАПу выціснулі з Кастрычніцкай плошчы Менску ўдзельнікаў акцыі салідарнасці 16 мая. Людзі выйшлі на плошчу з патрабаваннем вызваліць палітвязняў.

У акцыі салідарнасці прынялі ўдзел больш за 60 чалавек, якія сталі ланцугом на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы ў руках партрэты палітзняволеных Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча, а таксама ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» -- актывістаў, асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.

Роўна месяц таму, 16 красавіка, у судзе Цэнтральнага раёна Менску пачаўся судовы «Працэс 14-ці». 10 чалавек ужо асуджаныя. Сямёра з іх прысуджаныя да абмежавання волі на два гады без накіравання ў спецкамендатуру, двое аштрафаваныя. Андрэй Кім пазбаўлены волі на паўтара гады. 23 мая ў судзе Цэнтральнага раёна Менску пачнецца суд над астатнімі фігурантамі «справы 14-ці».

У сёняшняй акцыі салідарнасці ўдзельнічалі асуджаныя па «справе 14-ці» актывісты. Сярод іх – актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Таццяна Цішкевіч і Алесь Чарнышоў, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Пашкевіч, Міхаіл Крываў, актывіст «Маладога Фронта» Уладзімір Сяргееў. На плошчу таксама выйшлі іншыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі», «Маладога Фронта», АГП, партыі БНФ і простыя жыхары Менску.

Як толькі ўдзельнікі акцыі сталі з партрэтамі, да іх падыйшоў супрацоўнік міліцыі ў цывільным у суправаджэнні двух дзесяткаў супрацоўнікаў АМАПу. Міліцыянт праз мегафон заявіў, што акцыя несанкцыянаваная і заклікаў людзей разыйсціся. Пасля гэтага амапаўцы сыйшлі з плошчы. У гэты час удзельнікі акцыі прад’явілі супрацоўніку міліцыі пастанову Вярхоўнага суда, у якой гаворыцца, што выхад з партрэтамі на вуліцы Менску не з’яўляецца несанкцыянаваным мерапрыемствами і не парушае ніякіх законаў.

Аднак, не гледзячы на гэта, праз 10 хвілін на плошчу вярнуліся два дзесяткі амапаўцаў, якія сталі выцясняць людзей з плошчы. Удзельнікаў акцыі вялі «пад канвоем» да Белдзяржцырку. Вярнуцца назад на Кастрычніцкую плошчу людзям не дазволілі.

Напісаць каментар (11)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  20.03.10  21.03.10
EUR4 040.464 040.46
USD2 967.002 967.00
RUB101.41101.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   20.03   21.03 
Брэст Возможен дождь+14
+7
Изморось+15
+7
Віцебск Туман+4
+2
Дождь+4
+2
Гомель Туман+6
+2
Небольшой дождь+6
+4
Гродна Туман+11
+7
Небольшой дождь+11
+7
Мінск Туман+7
+4
Небольшой дождь+8
+6
Магілёў Туман+3
+1
Небольшой дождь+6
+4

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: