Пратэст моладзі на праспекце Незалежнасці (Фота)
2
20:54, — Палітыка
Яшчэ адну акцыю з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных правялі 16 мая, у Дзень беларускай салідарнасці, актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".
Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" выйшлі на галоўны праспект Менску - праспект Незалежнасці - з прымацаванымі да спіны партрэтамі палітвязняў і тлумачэннем да іх. Так, на партрэце Сяргея Парсюкевіча было напісана - ""Сяргей Парсюкевіч, прадпрымальнік, атрымаў 2,5 гады калоніі".
Удзельнікі акцыі станавіліся ўздоўж сцен будынкаў з паднятымі над галавой рукамі і спіной да мінакоў - каб былі бачныя плакаты.
Нагадаем, што актывісты "Еўрапейскай Беларусі" таксама разам з іншымі ўдзельнікамі дэмакратычнага руху прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы.









