Канцэрт салідарнасьці ў Гародні (Фота)
1- 18.05.2008, 15:35
16 траўня ў Гародні прайшла чарговая акцыя з нагоды Дня Салідарнасьці. Гэтым разам да ўдзелу былі запрошаныя музыкі, дзякуючы якім атрымалася прыцягнуць увагу вялікай колькасьці насельніцтва.
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" пад гукі валынкі раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй аб тым, што такое Дзень Салідарнасьці. Таксама сярод зацікаўленых міні-канцэртам распаўсюджваліся ўлеткі з фотаздымкамі й кароткімі жыцьцяпісамі Захаранкі, Завадзкага, Карпенкі, Красоўскага ды Ганчара.
Разам з тым маладыя людзі займаліся зборам подпісаў за далучэньне да Еўрапейскага саюзу і давалі інфармацыю аб тым, што можа даць беларусам сяброўства з разьвітымі краінамі Еўропы.
Сымбалічна-самотны канцэрт праводзіўся на Рынкавай (Савецкай) плошчы й доўжыўся прыкладна паўтары гадзіны.


