banner1 banner1 banner1

19.05.2008

Беларусь стала адной з самых няшчасных краінаў 4

12:28, — Грамадства

Інтэрнэт-партал World Database of Happiness (Сусветная база звестак пра шчасце) выклаў вынікі даследаванняў, у якіх назваў самыя шчаслівыя і няшчасныя краіны свету.

Аўтары працы разглядалі 95 дзяржаваў. Сярод самых няшчасных краінаў першымі сталі Беларусь і Малдова. Пасля значацца Узбекістан, Руанда і Зімбабвэ.

Паводле атрыманых звестак, першыя пазіцыі ў незвычайным хіт-парадзе шчаслівых краінаў займаюць Швейцарыя і Данія. За імі ў рэйтынгу ідуць Аўстрыя, Ісландыя, Фінляндыя, Аўстралія, Швецыя, Канада, Гватэмала, Люксембург, Ірландыя, Мексіка і Нарвегія.

World Database of Happiness - інтэрнэт-партал, дзе сабраны матэрыялы, прысвечаныя навуковаму вывучэнню шчасця. Ён кіруецца універсітэтам Эразма Ратэрдамскага ў Нідэрландах і Рутам Вэнховэнам - сацыёлагам і псіхолагам. Вэнховэн зацікавіўся пытаннем, што такое шчасце і як яго дасягнуць, калі быў яшчэ студэнтам. У канцы 90-х гг. ён заснаваў свой партал у Інтэрнэце, куды рэгулярна выкладаюцца псіхалагічныя і сацыялагічныя даследаванні па гэтым актуальным пытанні.

Навуковец лічыць, што галоўная перадумова для шчаслівага жыцця - жыць у слушнай краіне. Менавіта таму значнае месца ў яго працах надаецца рэйтынгу самых шчаслівых дзяржаваў. Пераможцы змяняюцца з году ў год, аднак агульная тэндэнцыя застаецца відавочнай: лепш за ўсё пачуваюцца жыхары стабільных краінаў Еўропы.

Яшчэ адна цікавая тэндэнцыя, якую адзначае World Database of Happiness, датычыць змены самаадчування еўрапейцаў пачынаючы з апошняй траціны мінулага стагоддзя. Так, на думку Рута Вэнховэна, узровень задаволенасці людзей падвысіўся ад 1975 г. у большасці заходніх краінаў.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12395)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5198)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5092)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4736)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4194)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (3967)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3922)

6.10, 15:25, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3783)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3769)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3723)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: