banner1 banner1 banner1

19.05.2008

«Дэпутатка» выкінула подпісы грамадзянаў супраць АЭС?

13:44, — АЭС у Беларусі

Горацкі ініцыятар збору подпісаў супраць будаўніцтва АЭС Эдуард Брокараў ня можа высьветліць, што сталася з подпісамі грамадзянаў, якія былі перададзеныя мясцовай “дэпутатцы” Тацяне Асмалоўскай. На днях стала вядома, што Кукшынаўская пляцоўка можа стаць месцам размяшчэння беларускай АЭС.

Эдуард Брокараў – адзін зь ініцыятараў збору подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Горацкім раёне і ў Беларусі ўвогуле. На пачатак сакавіка была сабраная першая тысяча подпісаў мясцовых жыхароў, якую актывісты пераадрасавалі дзеля рэагаваньня ў “палату прадстаўнікоў”.

“Радыё Свабода” пацікавілася ў Эдуарда Брокарава, ці была хоць нейкая рэакцыя?

- Не, не было. Адну тысячу подпісаў мы перадалі нашай “дэпутатцы”. Гэта было яшчэ напачатку сакавіка і яна паабяцала іх перадаць кіраўніцтву “палаты прадстаўнікоў” і адказаць на наш запыт. Але дагэтуль мы не дачакаліся ніякага адказу. Мала за тое, яна зьмяніла нумар тэлефона.

- А хто дэпутат па вашай акрузе?

- Тацяна Асмалоўская. Якраз зараз высьвятляю, як зь ёй можна зьвязацца. Мы ўсё ж будзем патрабаваць, каб яна адказала нам – што яна з гэтымі подпісамі зрабіла? Ці яна іх выкінула, ці каму аддала? Зараз у нас ужо ёсьць амаль 2000 подпісаў.

- Рашэньне нечаканае для вас было? Бо дагэтуль увесь час у якасьці фаварыта разглядалася Краснапалянская пляцоўка ў Чавускім раёне.

- Ня тое, што нечаканае. У гэтай уладзе, па-мойму, левая рука папросту ня ведае, што робіць правая. Адзін кажа пра Краснапалянскую, другі вось ужо пра Кукшынаўскую. Таму ня тое, што гэта было цалкам нечакана, проста ад узроўню гэтай улады такіх крокаў мы, у прынцыпе, і чакаем, на нешта сур’ёзнае яны ня здольныя. Асабіста я ня вельмі веру, што яны ўвогуле гэтую станцыю пабудуюць... А з нашага боку будзе такая рэакцыя, што мы крыху актывізуемся ў зборы подпісаў. Бо гэта інфармацыя людзей цікавіць і будзем даводзіць да тых, хто яшчэ ня ведае пра апошнія рашэньні.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7603)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6402)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6038)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6009)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5706)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5109)

19.08, 12:26, — Палітыка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5105)

15.08, 17:30, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4744)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4033)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3681)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: