У рэгіёнах патрабуюць свабоды палітвязьням (Фота)
3- 19.05.2008, 14:35
Акцыя салідарнасці, прысвечаная палітвязням Аляксандру Казуліну, Сяргею Парсюкевичу і Андрэю Кіму была праведзеная 16 траўня ў горадзе Лідзе.
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" выйшлі на мост каля гарадскога возера, дзе адпачывае шмат мясцовых жыхароў, з партрэтамі вязняў сумлення. Акцыя доўжылася поўгадзіны. Міліцыянты нікога не затрымалі.