banner1 banner1 banner1

2.05.2008

У сьвеце камэнтуюць крызіс у стасунках Беларусі і ЗША 2

8:39, — Палітыка

Рашэньне Менску аб выстаўленьні 10 амэрыканскіх дыпляматаў яшчэ больш абвастрыла канфлікт паміж ЗША і Беларусьсю, выкліканы санкцыямі і парушэньнямі правоў чалавека, падае BBC.

Пра абвастрэньне крызісу ў беларуска-амэрыканскіх дачыненьнях пішуць таксама нямецкі “Der Stern”, аўстрыйскі “Der Standard”, швайцарская “Basler Zeitung” ды іншыя эўрапейскія СМІ, паведамляе "Радыё Свабода".

“Калі летась у штаце амэрыканскай амбасады налічвалася 35 супрацоўнікаў, то неўзабаве колькасьць дыпляматаў складзе шэсьць чалавек, уключна зь кіраўніком місіі”, піша “Basler Zeitung”. Швайцарскія аглядальнікі зьвязваюць далейшае абвастрэньне дачыненьняў беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў з тым, што Вашынгтон належыць да найбольш жорсткіх крытыкаў рэжыму Лукашэнкі.

Як падае нямецкае выданьне “Der Stern”, патрабаваньне аб скарачэньні штату амэрыканскай амбасады зьвязана з жорсткімі санкцыямі амэрыканскага міністэрства фінансаў супраць беларускага канцэрну "Белнафтахім". Менавіта пасьля гэтага Менск стаў дамагацца, каб амбасадар ЗША выехала ў сваю краіну дзеля кансультацыяў. Цытуючы словы часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джонатана Мура, “Der Stern” піша пра “беспрэцэдэнтны працэс”.

Тым часам амэрыканскія выданьні паведамляюць пра першую рэакцыю Вашынгтону. Газэта “Washington post” прыводзіць словы прэсавага сакратара ЗША Шона Маккормака, які назваў рашэньне Менску “неапраўданым і неправамоцным”. “Мы зараз абдумваем свой адказ на гэтыя дзеяньні”, заявіў Маккормак. Як піша “Washington post”, амэрыканскія чыноўнікі кажуць, што стасункі будуць нармалізаваныя толькі пасьля таго, як беларускія ўлады вызваляць з турмы палітычных вязьняў на чале з Аляксандрам Казуліным.

У матэрыяле, прысьвечаным абвастрэньню дачыненьняў паміж Менскам і Вашынгтонам, карэспандэнт ВВС прыводзіць словы Лукашэнкі: “Мы ні зь кім ня хочам сварыцца – ні з Усходам, ні з Захадам, – заявіў беларускі прэзыдэнт. – Аднак, калі Расея ніколі не “шпыняла” Беларусь за недахопы, то чаму гэта сабе дазваляе Захад?”, – падкрэсьліў Лукашэнка і дадаў, што “гістарычны час аднабаковых ультыматумаў і санкцыяў застаўся ззаду”.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6851)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6520)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6359)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5636)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5527)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4347)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4115)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3959)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3946)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3886)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку