banner1 banner1 banner1

2.05.2008

Позвы з ваенкаматаў атрымалі больш як 35 актывістаў апазыцыі 4

10:18, — Палітыка

Позвы з ваенкаматаў у красавіку атрымалі больш як 35 актывістаў апазыцыі ў Менску і рэгіёнах.

Начальнік аддзяленьня прызыву на ваенную службу Маскоўскага ваеннага камісарыяту горада Менска, падпалкоўнік Андрэй Карасёў скардзіцца, што “толькі сёлета ваенкамат перадаў больш як 60 спраў у пракуратуру Маскоўскага раёну”. Па яго словах, на 48 чалавек узбуджаная крымінальная справа. 24 зь іх ужо атрымалі пакараньні – ад штрафу да арышту на шэсьць месяцаў. Яшчэ 124 прызыўнікі пакараныя штрафам за няяўку у ваенкамат, піша Bulletinonline.

Дадзеныя пра агульную колькасьць так званых "ухілістаў" Міністэрства абароны Беларусі не распаўсюджвае. Начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўленьня генэрал-маёр Ігар Глод спасылаецца, што цяпер за прызыў навабранцаў адказвае мясцовая ўлада. Са словаў генэрала, на месцах чыноўнікі прызначаюць свайго прадстаўніка начальнікам прызыўной камісіі. Чыноўнікі загадваюць міліцыянтам адлоўліваць "ухілістаў". Праз суды штрафуюць і судзяць юнакоў прызыўнога ўзросту па месцы жыхарства.

Дзеля чаго ў адной дзяржаве прызыў юнакоў у войска робіць адна рука, а муштруе на службе – іншая?

Беларускі палітык, падпалкоўнік у адстаўцы Мікалай Статкевіч лічыць, што такое разьмежаваньне робіцца дзеля ўзмацненьня жандарскай ролі арміі.

Суразмоўца спасылаецца на прыклад утрыманьня пад прымусам у войску Зьміцера Жалезьнічэнкі. Мікалай Статкевіч кажа, што гэты выдатнік матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту быў забрыты ў войска не толькі насуперак уласнаму жаданьню, але з парушэньнямі Закону. Калі ж прызыўнік і ягоная сям’я вылучылі свае прэтэнзіі ў суд, то напароліся на абсурд – раённая камісія распушчаная да наступнага прызыву, а Мінабароны заяўляе: запыт не па адрасе!

Пяты месяц Зьміцер Жалезьнічэнка топча кірзавыя боты ў вайсковай частцы чыгуначных войск у Жлобіне. Тым часам позвы з ваенкаматаў у красавіку атрымалі больш як 35 актывістаў апазыцыі ў Менску і рэгіёнах. Да кожнага зь іх даведзеныя артыкулы Крымінальнага кодэксу за ўхіленьне ад вайсковай службы.

Дарэчы, у базу дадзеных асобаў, якім забаронены выезд за мяжу, цяпер уносяцца і так званыя "ўхілісты". Іх ня выпусьцяць за мяжу, пакуль не ўладкуюць пытаньне ў сваім камісарыяце.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6886)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6541)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6382)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5660)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5552)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4454)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4136)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Таемны сын (3994)

14.05, 9:53, — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3974)

13.05, 13:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3917)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку