Харысан Форд: «Мае дзядуля і бабуля былі з Менску»
11- 20.05.2008, 11:04
На гэтым тыдні ў пракат выходзіць самы доўгачаканы фільм года — «Індыяна Джонс і Каралеўства Крыштальнага Чэрапа». Выканаўца галоўнай ролі -- Харысан Форд. Аказваецца, продкі зоркі Галівуда выхадцы з Беларусі.
— Мае бабуля і дзядуля былі родам з Менску, але пазнаёміліся ў Брукліне, — не без гонару ўспамінае Харысан Форд. — Потым пераехалі ў Нью-Джэрсі, дзе і нарадзілася мая маці. Тата дажыў да 92 год, маці — да 87, і абодва яны былі актыўнымі да апошніх дзён. Так што ў мяне добрая спадчыннасць, -- цытуе Харысана Форда газета «Салідарнасць».
Харысан Форд нарадзіўся 13 ліпеня 1942 года ў г. Чыкага. Скончыўшы школу ў 1960-м годзе, навучаючыся ў каледжы, пачаў наведваць курсы акторскага майстэрства. У чэрвені 1964 года адбыўся ягоны першы прафесійны дэбют на тэатральнай сцэне. Тады праўда ніхто і не задумваўся аб тым, наколькі ўдалай будзе ягнаяо акторская кар'ера - гэта было толькі хобі…
Неўзабаве Форд разам са сваёй сяброўкай і будучай жонкай Мэры Маркуардт адправіўся на заходняе ўзбярэжжа ЗША, каб паспрабаваць шчасце на акторскай ніве ў Галівудзе і ўліцца ў шэрагі мільёнаў такіх жа як ён - маладых людзей, якія мараць аб кінаэкране і з'язджаюцца сюды з самых аддаленых куткоў Штатаў.
У Галівудзе Форда чакала даволі стандартная доля - падзарабляць у барах і кафэ (у дадзеным выпадку - у піцэрыі), каб забяспечыць сваё існаванне і наведваць курсы акторскага майстэрства. Знайсці працу было няпроста - максімум, што атрымалася Форду, так гэта атрымаць кантракт са студыяй Columbia, па якім яму абяцалі 150$ у тыдзень на працягу 7 год…
Дебютам актора на вялікім экране стала стужка "Dead Heat on a Merry-Go-Round" /1966/, дзе ён выступіў у адной з другасных роляў.
Форду падабалася ягоная прафесія, ён часта выконваў працу па замове зорак шоў-бізнэсу, што неўзабаве пачало прыносіць яму нядрэнныя ганарары і дазволіла, здабыўшы новыя сувязі, вярнуцца да закінутай акторскай кар'еры: адным з ягоных кліентаў апынуўся кастынг-дырэктар студыі Universal, які займаўся падборам актораў для новага фільма нікому тады невядомага рэжысёра Джорджа Лукаса - "Амерыканскае Графіці" /American Graffiti/. Фільм апынуўся хітом, і Форду было прапанавана паспрабавацца на ролю Хана Сола ў легендарных "Зорных Войнах". Сам Харысан не будаваў вялікіх ілюзіяў у стаўленні да гэтай прапановы, але поспех быў на ягоным баку і цалкам нечакана для маладога актора, менавіта ён быў абраны Лукасам на гэтую ролю.
З выхадам Зорных Войнаў на экраны ў 1977 годзе, далейшы акторскі лёс Форда быў вырашаны. Папулярнасць гэтай фантастычнай сагі перасягнула ўсе магчымыя чаканні - фільм імгненна стаў культавым для цэлага пакалення, прынесшы яго стваральнікам казачныя прыбыткі, як за кошт праката, так і за кошт велізарнай колькасці сувеніраў, якія выпускаюцца па сённяшні дзень пад маркай Зорных Войнаў.
Аднак нягледзячы на гэты поспех, Форд не адразу здолеў пераламаць ход сваёй кар'еры і некаторы час працягваў здымацца на другасных ролях - гэта працягвалася да 1980 года, калі на экраны выйшаў другі эпізод (калі быць дакладным - "Эпізод 5") Зорных Войнаў - Імперыя Наносіць Зваротны Ўдар.
"Імперыя Наносіць Зваротны Ўдар" дала другі штуршок кар'еры Форда, тым больш, што ў гэтым фільме Хану Сола было аддадзена больш экраннага часу і Форд змог паказаць сябе ў больш годным свеце.
Пачаткам наступнага вітка ў кар'еры Форда можна бясспрэчна лічыць пачатак здымак стужак, якія апавядаюць аб прыгодах Індыяны Джонса. Гэты персанаж распрацоўваўся сумесна Джорджам Лукасам і Стывенам Спілбергам яшчэ з 1977 года. Спачатку на гэтую ролю быў зацверджаны Том Сэллек, аднак пасля таго, як кампанія CBS адмовілася адпусціць яго са здымак тэлесерыяла "Магнум", на ролю быў зацверджаны Харысан Форд.
"Індыяна Джонс у Пошуках Згубленага Каўчэга" /Raiders of the Lost Ark/ стала яго першай буйной галоўнай роляй у кіно, і прынесла яму небывалую папулярнасць ва ўсім свеце.
Стаміўшыся ад роляў герояў, Форд стаў падшукваць сабе карціны, у якіх змог бы выявіць свае акторскія здольнасці. Такім фільмам апынуўся "Сведка" /Witness/, аднак стваральнікі фільма да канца не былі ўпэўненыя, ці зможа Форд выцягнуць сваёй акторскай ігрой цэлы фільм. Да шчасця, асцярогі скептыкаў апынуліся безгрунтоўнымі - праца Форда была высока ацэненая крытыкамі і ён нават быў высунуты на Оскар як лепшы актор.
Пасля двух сур'ёзных роляў - у фільмах "Прэзумпцыя невінаватасці" /Presumed Innocent/ і "Сёе-тое аб Генры" /Regarding Henry/, Форд вярнуўся да выявы "героя", зняўшыся ў экранізацыі палітычнага трылера па аднайменнай кнізе - "Гульні Патрыётаў" /Patriot Games/. Фільм, які апавядае аб уступіўшым ў барацьбу з тэрарыстамі з Ірландскага Рэспубліканскага Войска героі, карыстаўся папулярнасцю сярод гледачоў і сабраў нядрэнную касу.
У 2002 годзе на экраны выйшла гістарычная стужка "К-19", якая апавядае аб гераічным подзвігу савецкіх падводнікаў, коштам свайго жыцця, прадухіліўшых катастрофу сусветнага маштабу. Форд, які выступіў у ролі капітана падводнай лодкі, сур'ёзна паставіўся вывучэнню фактаў, звязаных з рэальнымі падзеямі, адмыслова прыязджаў у Расею для таго, каб пагутарыць з выжылымі падводнікамі. Было шмат асцярог адносна таго, не ці апынецца гэты фільм чарговым галівудскім вырабам з разраду "гарэлка, мішка, балалайка", аднак цяпер можна адважна сказаць, што ягоныя стваральнікі, нягледзячы на гістарычныя недакладнасці і адрыў ад рэальнай гісторыі, у цэлым выдатна зладзіліся са сваёй задачай, паказаўшы ў гэтай гістарычнай драме гераічны характар маракоў, сярод якіх, як вядома, былі і беларусы...