9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нядбалых бацькоў занеслі ў спісы невыязных

1

Больш за 3,5 тысяч чалавек абмежаваны ў выездзе за мяжу Беларусі за злоснае ўхіленне ад утрымання сваіх дзяцей.

Пра гэта паведаміў у Менску на сумесным паседжанні калегіі адміністрацыі прэзідэнта і прэзідыўма Савета міністраў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, пераказвае "Інтэрфакс".

Па інфармацыі В.Галаванава ў краіне створаны банк звестак пра асобаў, абавязаных пакрываць сродкі на ўтрыманне сваіх дзяцей, які аднаўляецца штодня ў аўтаматычным рэжыме. У банку звестак знаходзіцца інфармацыя пра 27 173 дзяцей з амаль 15 тыс. сем'яў. Пры гэтым міністр акцэнтаваў увагу на тым, што частка нядбалых бацькоў знаходзіцца ў вышуку - 1 134 чалавекі, у выпраўленчых калоніях - 2 136 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках