banner1 banner1 banner1

20.05.2008

У Нямеччыне патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць палітвязьняў (Фота)

15:59, — Палітыка

У нямецкім горадзе Мюнстэр прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта паведаміла заяўляльніца пікета, актывістка Руху “За Свабоду” з Брэста Інга Абрамава.

Па словах брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка, акцыя адбылася 16 мая у цэнтры Мюнстэра каля гарадской ратушы. Удзельнікі пікета, грамадзяне Беларусі, Германіі, Польшчы, Румыніі, трымалі ў руках плакаты, на якіх было напісана на нямецкай мове: “Беларусі патрэбна еўрапейская салідарнасць” і “Разам мы зможам зрабіць Беларусь свабоднай”.

Удзельнікі акцыі разгарнулі партрэты беларускіх палітзняволеных: экс-кандыдата ў прэзідэнты лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна, актывістаў апазіцыі Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча, а таксама зніклых вядомых людзей у Беларусі – Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

З чырвоных і белых свечак актывісты выклалі бела-чырвона-белы сцяг і лічбу 16. Менавіта 16 верасня 1999 года былі скрадзены Анатоль Красоўскі і Віктар Ганчар. Мінакам раздавалі улёткі з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.

- Дарэчы, дазвол на пікетаванне брэсцкая актывістка атрымала ў мясцовай паліцыі па тэлефоне, - падкрэсліў праваабаронца.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8725)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6023)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5068)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4217)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4185)

3.10, 15:58, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4130)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4039)

6.10, 14:56, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3931)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3765)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3685)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: