banner1 banner1 banner1

21.05.2008

Новы ўказ Лукашэнкі: цяпер будуць саджаць за канцэрты? важная навіна 39

8:25, — Культура

Канцэрты і гастролі ў Беларусі цяпер рэгулююцца ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Указ уводзіць адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных канцэртаў.

Гэты дакумент таксама прадугледжвае стварэнне мастацка-экспертных камісій, якія будуць знаёміцца з матэрыяламі праграмы канцэртаў ды папярэдне праслухоўваць выступы музыкаў.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, камісія будзе “даваць заключэнне аб адпаведнасці мерапрыемства асноўным задачам рэгулявання гастрольна-канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі”. Дагэтуль афіцыйна такіх камісій не існавала. Але ў практыцы канцэртных менэджэраў былі выпадкі, калі іх прасілі прадаставіць запіс таго ці іншага гурта. Менэджэр гурта “Серебряная свадьба” і арганізатар канцэтаў многіх іншых гуртоў Аляксандр Багданаў кажа, што да гэтага часу ў яго атрымлівалася перахітрыць чыноўнікаў.

- Калі да “Серебряной свадьбы” чыноўнікі Мінгарвыканкама ставяцца добра, то розныя псіхадэлічныя гурты - кшталту “Сонцецветы” - ім не падабаюцца. Таму часам прыходзіцца крыху хлусіць і прыносіць, напрыклад, першы альбом Red Hot Chili Peppers. Яны слухаюць і кажуць: “О, рок-н-рол! Ладна, праводзьце канцэрт”, -- паведаміў Багданаў “Радыё Рацыя”.

Шмат хто памятае леташнюю гісторыю з забаронай канцэрта гурта “Крама”. Тады чыноўнікі Мінгарвыканкама пастанавілі: калектыў мае нізкі мастацкі ўзровень. Узгадвае арганізатар таго канцэрту Павел Кашырын:

- Ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама я хадзіў ледзь не як на працу. Усе ведаюць, што нічога з гэтым мы не змаглі зрабіць. У суд таксама вырашылі не падаваць.

Пасля восеньскага наведвання некаторымі беларускімі музыкамі кіраўніка ўпраўлення ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта сітуацыя з канцэртамі істотным чынам змянілася. Гурты “Крама”, N.R.M., Neuro Dubel правялі паспяховыя выступы ў сталічных ды рэгіянальных клубах. Зараз з турам па гарадах Беларусі ездзіць гурт “Крамбамбуля”. Арганізуе гэтыя канцэрты агенцыя “Лінія гуку”. Яе дырэктар Уладзімір Шаблінскі распавёў, што на супрацоўніцтва з гуртом Лявона Вольскага ідуць нават дзяржаўныя ўстановы.

Цалкам верагодна, што цяпер праблемы з арганізацыяй канцэртаў беларускіх гуртоў пачнуць узнікаць ізноў. Стварэнне мастацка-экспертных камісій - гэта чарговая спроба кантролю над музыкамі, кажа музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі.

- Нельга выключаць адсейвання няўгодных выканаўцаў не зважаючы на ўзровень іх творчасці. Гэта яшчэ адзін крок у бок вяртання ў добрыя савецкія часы, -- лічыць журналіст.

І яшчэ адзін істотны пункт указа прэзідэнта пра рэгуляванне гастрольна-канцэртнай дзейнасці. За арганізацыю несанкцыянаваных канцэртаў цяпер уводзіцца адміністрацыйная адказнасць. Нядаўна ў Гродне на тэрыторыі Генеральнага консульства Польшчы непрызнаваны беларускімі ўладамі “Саюз палякаў на Беларусі” правёў канцэрт вядомага польскага гурта Lombard. Выглядае на тое, што болей такіх канцэртаў праводзіцца не будзе.

Напісаць каментар (39)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: