13 снежня 2025, Субота, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глеб будзе гуляць за «Барселону»

5

Іспанскі клуб "Барселона" узмоцніцца беларускім паўабаронцам ангельскага "Арсенала".

Гулец і яго агент Мікалай Шпілеўскі сустрэліся са спартовым дырэктарам каталонцаў Чыкі Бэгірыстайнам у Кайзэрслаўтэрне, дзе зборная Беларусі сустракалася з Нямеччынай у таварыскім матчы.

Нягледзячы на тое, што цяпер у Глеба дзейнічае дамова з Кананірамі, "Арсенал" гатовы адпусціць футбаліста за 20 млн.еўра.

Пра пераход Глеба ў "Барселону" можа быць абвешчана ўжо на гэтым тыдні, паведамляе El Mundo Deportivo.

Каталонскі клуб працягвае актыўную трансферную палітыку пасля прыходу на трэнерскую пасаду каманды Хасэпа Гвард’ёлы. Сіне-гранатавыя ўжо паспелі падпісаць хаўбека "Севіллі" Сэйду Кейта і абаронцу "Манчэстэр Юнайтэд" Жэрара Пікэ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках