banner1 banner1 banner1

3.05.2008

Беларускія хакеісты яшчэ згуляюць з "Пагоняй" на грудзях (Фота) 29

13:12, — Спорт

3 траўня зборная Беларусі па хакеі правядзе першую гульню на чэмпіянаце свету па хакеі, распачатым у Канадзе. На гэтым турніры кожная з камандаў згуляе адзін матч у форме, выкананай у стылі рэтра. Кожная, апрача зборнай Беларусі.

Ідэя правесці адзін матч у рэтра-форме прысвечана 100-гадоваму юбілею Міжнароднай федэрацыі хакею (ІІХФ). Каманда Расеі ў гульні супраць італьянцаў выйшла на лёд у швэдрах зборнай СССР узору 1956 года (тады савецкія хакеісты дэбютавалі на Алімпіядзе і сходу ўзялі "золата"). Канадцы абралі форму 1976 года - у гонар перамогі сваёй зборнай на першым розыгрышы Кубка Канады. А латышы ўпадабалі форму, у якой гулялі на Алімпіядзе 1936 года.

Адзінай з 16 зборных, што прыехала на чэмпіянат свету без рэтра-формы, стала зборная Беларусі. Афіцыйна гэта тлумачыцца тым, што такіх проста не існуе ў прыродзе - свая нацыянальная зборная ў нас з'явілася ўсяго паўтары дзесяткі гадоў таму.

Аднак галоўны рэдактар "Прессбола" Уладзімір Беражкоў у інтэрв'ю "Радыё Свабода" сказаў, што, калі ўсё зборныя знайшлі магчымасць згадаць пра знамянальныя старонкі гісторыі свайго хакею, то пры жаданні гэта магла зрабіць і Беларусь.

- Мы пачыналі ў форме з "Пагоняй", - згадвае Беражкоў. - Гэта быў дзяржаўны герб краіны. Пад "Пагоняй" мы выйгралі тры турніры, у тым ліку патрапілі ў групу "Б". І ўжо ў групе "Б" у 1996 годзе нас апранулі ў новую форму з надпісам Belarus…

У сваім каментары Федэрацыя хакею Беларусі таксама прывяла смешны аргумент: маўляў, у яе не захавалася камплекта формы з "Пагоняй". Можна падумаць, у латышоў засталася форма з 1936 года. Натуральна, усе ўдзельнікі чэмпіянату свету проста нанава выраблялі рэтра-форму.

У перадпачатку чэмпіянату свету «Салідарнасць» знайшла хакейны швэдар зборнай Беларусі ўзору першай паловы дзевяностых.

Вельмі шкада, што мы не ўбачым на канадскіх лёдавых пляцоўках нашых хлопцаў у гэтай форме. Але ёсць упэўненасць, што пройдзе пэўны час, і беларускія хакеісты яшчэ згуляюць з "Пагоняй" на грудзях.

Напісаць каментар (29)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Аўтазак з чарнобыльскага шляху

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

90 гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы

Жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5361)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (4948)

6.05, 15:16, — Палітыка

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4456)

8.05, 11:29, — Грамадства

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4449)

7.05, 12:23, — Палітыка

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4436)

8.05, 9:58, — Палітыка

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4239)

8.05, 12:08, — Грамадства

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (4233)

8.05, 17:44, — Грамадства

Джонатан Мур: «Возможны санкции против других белорусских предприятий, контролируемых государством» (Видео) (3669)

8.05, 18:35, — Палітыка

Еўропе надакучылі пустыя абяцанні беларускіх уладаў (3463)

8.05, 18:34, — Палітыка

На трасе Магілёў-Менск стварылася гіганцкая пробка (Фота) (2976)

7.05, 13:53, — Грамадства

Подписка на рассылку