Графіці «Свабоду Казуліну!» каля калоніі ў Віцебску (Фота)
1
9:05, — Палітыка
Працягваецца барацьба за вызваленне палітычных вязняў. Дзесяткі графіці "Свабоду Казуліну!" з'явіліся ў Віцебску.
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” рабілі іх на сценах і на асфальце.
Аляксандр Казулін адбывае пакаранне за арганізацыю шэсця ў Дзень Волі 25 сакавіка 2006 году ў калоніі "Віцьба-3", якая знаходзіцца пад Віцебскам.







