banner1 banner1 banner1

8.05.2008

Цэны еўрапейскія. А зарплаты і пенсіі? 2

9:47, — Эканоміка

У час знаходжання ў Гарадзенскай вобласці Аляксандр Лукашэнка закрануў праблему цэн. Ён сказаў, што цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю будуць расці.

"Цэны ў Расіі, Украіне, Беларусі, краінах Еўрасаюза будуць прыкладна аднолькавымі. Сёння ў нас яны крыху меншыя. Мы стрымліваем цэны, але гэта няправільна, бо гэта дае магчымасць вывазу прадукцыі, — сказаў ён. — Нам ад гэтага нікуды не дзецца, цэны на прадукты прыйдзецца павышаць, каб яны "не вымываліся" ў суседнія краіны. Хочам мы гэтага ці не, цэны будуць прыкладна аднолькавымі — як у Расіі, так і ў краінах Еўрасаюза".

Усё як быццам бы правільна. Акрамя аднаго — а што будзе з зарплатай і пенсіямі? Калі да нас прыходзяць еўрапейскія цэны, то з імі павінны прыйсці і еўрапейскія заробкі і пенсіі. Пакуль жа нашы даходы ў некалькі разоў меншыя, чым у заходнееўрапейцаў, піша “Народная воля”.

Нагадаем, што сярэдняя зарплата ў Беларусі за леташні год склала 700 тысяч рублёў у месяц, ці каля 350 долараў, або прыкладна 230 еўра. У Германіі яна складае прыкладна 2250 еўра, у Швецыі — 2200 еўра, у Францыі — 2100 еўра, у Італіі — 1600 еўра, у Аўстрыі — каля 2000 еўра.

Сярэдняя зарплата ў Польшчы і Чэхіі каля 1200 долараў у месяц, у Літве — каля 800 долараў.

Куды большыя ў Еўрапейскім Саюзе і пенсіі, чым у нас, Так, у Польшчы сярэдняя пенсія больш за 500 долараў, у Германіі — 1200 еўра, у Францыі — 1120 еўра. У Чэхіі сярэдняя пенсія складае 350 еўра. У жніўні яе збіраюцца павялічыць яшчэ на 18,6 еўра. У нас сярэдняя пенсія складае недзе 165 долараў, ці крыху больш за 100 еўра.

Аднак наконт росту зарплат і пенсій у сувязі з ростам цэн пакуль нічога канкрэтнага не сказана. Ці ўлады лічаць, што мы павінны жыць з еўрапейскімі цэнамі і беларускімі зарплатамі і пенсіямі?

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Аўтазак з чарнобыльскага шляху

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

90 гадоў Беларускай Народнай Рэспубліцы

Жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5220)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (4869)

6.05, 15:16, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4372)

7.05, 12:23, — Палітыка

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4318)

8.05, 9:58, — Палітыка

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4232)

8.05, 11:29, — Грамадства

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4082)

8.05, 12:08, — Грамадства

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (3983)

8.05, 17:44, — Грамадства

Джонатан Мур: «Возможны санкции против других белорусских предприятий, контролируемых государством» (Видео) (3557)

8.05, 18:35, — Палітыка

Еўропе надакучылі пустыя абяцанні беларускіх уладаў (3364)

8.05, 18:34, — Палітыка

На трасе Магілёў-Менск стварылася гіганцкая пробка (Фота) (2935)

7.05, 13:53, — Грамадства

Подписка на рассылку