banner1 banner1 banner1

9.05.2008

Беларуская дыктатура не атрымае інвэстыцыі Эўразьвяза важная навіна 9

13:19, — Палітыка

Беларуская дыктатура не атрымае інвэстыцыі Эўразьвяза

Краіны Эўразьвязу запускаюць у дзеяньне Інвэстыцыйны інструмэнт суседзтва. У адрозненьні ад суседняй Украіны, Беларусь згубіла шанец атрымаць дапамогу ЭЗ.

Бюджэт Інвэстыцыйнага інструмэнту наблізіцца да мільярду эўра. Дакладную лічбу пакуль назваць нельга, паколькі некаторыя дзяржавы, як, прыкладам, Гішпанія ці Грэцыя, яшчэ не ўдакладнілі свой унёсак. Эўрапейская камісія (выканаўчы орган Эўразьвязу) плянуе выдзяліць 700 мільёнаў эўра.

Інвэстыцыйны інструмэнт – гэта новы фінансавы мэханізм для суседзяў Эўразьвязу. Камэнтуючы гэту падзею, Эўрапейскі камісар ў пытаньнях зьнешніх дачыненьняў і Эўрапейскай палітыкі суседзтва Беніта Фэрэра-Вальднэр падкрэсьліла:

“Новы інструмэнт будзе фінансаваць канкрэтныя праекты – напрыклад, пабудову хуткасных дарог, узнаўляемых крыніцаў энэргіі і г.д... Такім чынам, ён будзе прыносіць канкрэтныя вынікі для грамадзянаў як суседніх дзяржаваў, так і самога Эўразьвязу”.

І хаця грошы найперш будуць выдаваць на праекты ў сфэрах энэргетыкі, транспарту, аховы навакольнага асяродзьдзя, прадугледжаны і падтрымка малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама праекты з сацыяльнай сфэры.

Геаграфія партнэраў Эўразьвязу распаўсюджваецца на шэраг краінаў, сярод якіх ёсьць і дзяржавы СНД -- Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Малдова, Украіна. А вось Беларусі сярод іх няма.

“Названыя краіны, а таксама Ліван, Марока, Туніс ды некаторыя іншыя падпісалі з Эўразьвязам Пляны дзеяньняў у рамках Эўрапейскай палітыкі суседзтва. А вось Беларусьсю гэты дакумэнт не падпісаны. Адсюль – і такія вынікі. З гэтага праекту мы атрымаем літаральна капейкі. І то дзякуючы нашым непасрэдным суседзям – Латвіі, Літве ды Польшчы. Яны, як я ведаю, прапанавалі некалькі праектаў, якія ахопліваюць і іхнюю тэрыторыю і памежныя раёны Беларусі. Гэта так званыя транспамежныя праекты.

Калі б Беларусь паводзіла сябе з Эўразьвязам прыстойна і супрацоўнічала зь ім, дык мы б атрымалі куды большыя грошы”, -- паведаміў “Радыё Свабода” вядомы беларускі палітоляг Андрэй Фёдараў.

Напісаць каментар (9)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7512)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6905)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6683)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5982)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5940)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4865)

15.05, 10:30, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4749)

16.05, 12:32, — Палітыка

Таемны сын (4644)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4449)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4228)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку