banner1 banner1 banner1

10.06.2008

Імклівая кар'ера пракурора важная навіна 19

17:34, — Палітыка

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне намеснікам генеральнага пракурора Беларусі Аляксея Стука. А яшчэ год таму А.Стук займаў пасаду пракурора Ленінскага раёна Менска.

Прызначаючы А.Стука на гэтую пасаду, Лукашэнка адзначыў, што «чакае хуткім часам падвышэння эфектыўнасці дзейнасці пракурорскіх работнікаў. Шматлікае залежыць таксама ад выбудоўвання паспяховага ўзаемадзеяння пракурораў з прадстаўнікамі іншых праваахоўных органаў", падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Аб тым, што пракурор Стук паспяхова супрацоўнічае «з прадстаўнікамі іншых праваахоўных органаў», выдатна сведчыць ягоная імклівая кар'ера.

Да ліпеня 2007 года Аляксей Стук займаў пасаду пракурора Ленінскага раёна Менска. Падвышэнне па службе ў выглядзе пасады намесніка пракурора Менска атрымаў хутка пасля таго, як адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць грамадзян, якія напалі ў пачатку 2006 года на кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

Нагадаем, 17 лютага 2006 года А.Казуліну і ягоным давераным асобам у будынку Нацыянальнага прэс-цэнтра супрацоўнікамі спецслужбаў была ўладкаваная правакацыя, у выніку якой быў збіты ў тым ліку і кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін. Усё адбывалася на тэрыторыі падведамнага Стуку Ленінскага раёна. Аднак ва ўзбуджэнні справы па факце збіцця кандыдата ў прэзідэнты А.Казуліна было адмоўлена, затое пазней справа была заведзеная не супраць “службістаў”, а супраць А.Казуліна.

Апошнім дасягненнем пракурора А.Стука ўжо на пасадзе намесніка пракурора Менска з'яўляецца тое, што менавіта ён падпісваў санкцыю на правядзенне ператрусаў у памяшканнях радыё «Рацыя», «Еўрапейскага радыё для Беларусі», тэлекампаніі «Белсат», у гарадзенскіх офісах БНФ і «Бацькаўшчына» і ў кватэрах незалежных журналістаў у Брэсце, Гомелі, Магілёве і іншых гарадах краіны.

Мабыць, чарговае падвышэнне па службе А. Стук атрымаў як раз “за ўдала праведзеную аперацыю” супраць незалежных журналістаў.

Напісаць каментар (19)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.07.0903.07.09
EUR3 986.053 983.24
USD2 831.002 828.00
RUB90.7790.86

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   04.07   05.07 
Брэст Небольшая облачность+25
+15
Небольшая облачность+23
+14
Віцебск Небольшая облачность+18
+11
Небольшой дождь+17
+11
Гомель Небольшой дождь+22
+13
Небольшой дождь+23
+11
Гродна Дождь+19
+13
Ясно+21
+12
Мінск Небольшой дождь+17
+12
Небольшая облачность+19
+10
Магілёў Небольшая облачность+20
+11
Небольшая облачность+19
+10


недвижимость беларуси

Папулярныя навіны

«Гучная» аварыя ў Менску: стары «Фольксваген» збіў вельмі дарогі «Бэнтлі» (Фота) (12000)

30.06, 10:18, — Аўто

Военный парад в Минске принимал Коля с папой (Фото) (10608)

3.07, 13:19, — Палітыка

Бизнес по-белорусски: впечатления иностранца (9753)

29.06, 10:42, — Эканоміка

Лукашэнка вызваліў закладніка Зельцэра (Абноўлена, фота) (8379)

1.07, 8:59, — Палітыка

Лукашэнка прымушае МУС шукаць «экстрэмістаў», якія арганізавалі выбухі (7968)

29.06, 15:18, — Палітыка

Белорусский диктатор осваивает кредит МВФ (Фото) (7243)

3.07, 17:29, — Палітыка

Гандаль людзьмі - выгадны бізнэс для дыктатараў (6864)

1.07, 14:12, — Палітыка

Партнерша Лукашенко по танцам: «Думала, если наступлю на ногу президенту -- оторву себе ногу» (6468)

30.06, 11:09, — Грамадства

СМИ: На момент смерти Джексон был лысым и весил 51 килограмм (6070)

29.06, 14:09, — Культура

Чавес гатовы набыць МАЗ і МТЗ (Абноўлена) (5780)

2.07, 11:09, — Эканоміка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: