banner1 banner1 banner1

16.06.2008

Беларусь прэтэндуе на апошняе месца ў рэйтынгу свабоды прэсы 1

13:49, — Свабода слова

Прыняцце новага закона аб СМІ у Беларусі прывядзе да таго, што Беларусь у рэйтынгу свабоды прэсы, усталяваным праваабарончай арганізацыяй Freedom of the Press, будзе адкінутая ніжэй за займанае ёю у 2008 годзе 188 месца са 195 доследных краін свету.

Так лічыць намстаршыні БСДП (Грамада) юрыст Ігар Рынкевіч. "Прыняцце закона прывядзе да інфармацыйнага таталітарызму ў краіне. Мабыць, зараз да нас паедуць на стажыроўку па вывучэнні прыгнечання свабоды інфармацыі чыноўнікі з Узбекістана і Туркменістана", - выказаў здагадку палітык.

Ён адзначыў, што "заканадаўчае ўзмацненне жорсткасці дзейнасці СМІ, якое рыхтуецца зараз, татальнае", яно распаўсюдзіцца на ўмовы рэгістрацыі СМІ, акрэдытацыю журналістаў, адказнасць за распаўсюджванне інфармацыі, функцыянаванне інтэрнэт-рэсурсаў.

І.Рынкевіч таксама лічыць, што "урад пабаяўся даверыць дэпутатам парадкаванне працы інтэрнэт-выданняў праз закон, пакінуўшы сабе такое права праз падзаконныя акты, каб аператыўна рэагаваць на дзеянні інтэрнэт-супольнасці".

"Імклівасць, з якой дэпутатаў прымушаюць прыняць, па сутнасці, новы закон аб СМІ нагадвае форс-мажорны рэжым прыняцця напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2006 года драконаўскіх нормаў у крымінальны кодэкс. Патэнцыял будучыні закона аб СМІ гэтак жа рэпрэсіўны: у ім мноства не прававых нормаў, а мін і фугасаў, на якіх "падарвуць" незалежных журналістаў і апазіцыйных палітыкаў, прычым ужо на так званых парламенцкіх выбарах", - упэўнены Ігар Рынкевіч.

Як мы ўжо паведамлялі, новы законапраект аб СМІ паступіў у «ніжнюю палату» беларускага «парламента» толькі 10 чэрвеня і будзе разгледжаны 17 чэрвеня.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: