14 траўня 2024, aўторак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады намераныя змагацца з інтэрнэтам па прыкладзе Кітая

30
Беларускія ўлады намераныя змагацца з інтэрнэтам па прыкладзе Кітая

Міністэрства інфармацыі Беларусі выступае за рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ. Аб гэтым заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Па яе меркаванні, існуе праблема «дэзінфармацыйных плыняў замежных сайтаў». «Але ёсць вопыт Кітая, які перакрыў доступ такіх сайтаў на сваю тэрыторыю», — лічыць Ананіч.

Заява чыноўніцы прагучала пад час круглага стала часопіса «Беларуская думка», матэрыялы якога апублікаваныя ў майскім нумары, паведамляе БЕЛТА.

«Міністэрства інфармацыі адназначна выступае за заканадаўчае рэгуляванне дзейнасці інтэрнэт-СМІ. Тыя з іх, хто жадае працаваць як сродак масавай інфармацыі (запытваць інфармацыю, распаўсюджваць яе, прысутнічаць на прэс-канферэнцыях і г.д.), павінныя быць зарэгістраваныя ва ўсталяваным парадку. Парадак павінен быць вызначаны ці законам аб СМІ, ці ўрадавым нарматыўна-прававым актам», — падкрэсліла Лілія Ананіч.

На яе думку, існуе праблема «дэзінфармацыйных плыняў замежных сайтаў, якія ставяць сваёй мэтай дэструктыўна ўплываць на працэсы, што адбываюцца ў Беларусі. «Але ёсць вопыт Кітая, які перакрыў доступ такіх сайтаў на сваю тэрыторыю. І, канешне жа, у першую чаргу неабходны якасны рост нацыянальнага інтэрнэт-рэсурса, працуючага на карысць нашай краіне», — лічыць першы намеснік міністра інфармацыі.

Кажучы аб праблеме рэгулявання інтэрнэта, Лілія Ананіч падтрымала ініцыятыву генеральнага дырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрыя Жука аб стварэнні ў Беларусі асацыяцыі добрасумленных уладальнікаў і аўтараў інтэрнэт-сайтаў. «Разам з дзяржаўным рэгуляваннем павінныя існаваць «правілы добрага тона», прадыктаваныя карпаратыўнай інтэрнэт-супольнасцю і якія выконваюцца ўсімі ўладальнікамі і аўтарамі сайтаў», — адзначыла яна.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках