Кампанія па выбарах у «парламент» пачнецца 24 чэрвеня
- 20.06.2008, 15:37
Выбарчая кампанія па выбарах у "парламент" пачнецца 24 чэрвеня.
Пра гэта заявілі "Інтэрфаксу" у прэс-службе Лукашэнкі па выніках яго сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.
У часе сустрэчы, Лукашэнка падкрэсліў, што "выбары" павінны прайсці дэмакратычна і максімальна адкрыта". "Нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі павінны мець увесь аб'ём інфармацыі аб падрыхтоўцы выбарчай кампаніі і працэсах непасрэдна на выбарчых участках, у выбарчых камісіях у дзень выбараў", - заявілі ў прэс-службе, са спасылкай на выказванні А.Лукашэнкі.
Праект дэкрэту аб чальцах Цэнтравыбаркаму з правам дарадчага голасу, якім уводзіцца інстытут чальцоў ЦВК ад той палітычнай партыі, якая будзе ўдзельнічаць у хуткіх "выбарах", паступіў у распараджэнне Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба.
У часе сустрэчы з Ярмошынай беларускі кіраўнік таксама адзначыў, што "фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення "выбараў" павінна быць забяспечана ў поўным аб'ёме". Пры гэтым Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што "усе сродкі мусяць выкарыстоўвацца рупліва і эканомна".