9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка казыча нервы «Газпраму»: наспявае новы канфлікт

29

У адносінах Расеі і Беларусі наспявае новы канфлікт. Менск адмовіўся плаціць за пастаўляемы расейскі газ больш за 119 даляраў за тысячу кубаметраў.

Гэта ўзгоднены кошт першага квартала, які падлягаў штоквартальнаму перагляду ў адпаведнасці з рынкавай кан'юнктурай. Беларусь патрабуе ад Расеі перагляду формулы разліку кошту на газ, паведамляе расейская «Независимая газета».

Учора ў інтэрв'ю Інтэрфаксу ананімная крыніца ў беларускім кіраўніцтве паведаміла, што ў цяперашні час Менск плаціць за расейскі газ не па 128 дал. за тысячу кубаметраў, як тое мяркуе зацверджаная раней формула разлікаў кошту для другога квартала, а па кошце першага квартала – 119 дал. за тысячу кубаметраў, і пакуль не мае намеру плаціць болей.

«Гэтыя пытанні мы ўвязваем з карэктоўкай формулы кошту, – растлумачыла крыніца. – Адносна заяўленаму расейскім бокам кошту газу ў 128 даляраў за тысячу кубаметраў з 1 красавіка пазіцыя Беларусі мяркуе, што, перш чым ставіць пытанне аб падвышэнні кошту на газ, трэба падпісаць дамову аб транзіце». Аб гэтым жа раней заяўляў і першы намміністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец, які адзначыў, што «на паседжанні назіральнага савета ААТ «Белтрансгаз» было вырашана, што ў другім квартале мы будзем плаціць за газ па кошце першага квартала – па 119 даляраў за тысячу кубаметраў». Такім чынам, Менск прызнаў, што не мае намеру прытрымлівацца анансаваных раней «Газпрамам» коштавых арыенціраў і формулы іх разліку і гатовы да абвастрэння сітуацыі.

Беларускі бок ініцыюе карэктоўку формулы кошту на газ на 2007–2010 гады, зацверджаную ў снежні 2006 года, спасылаючыся на акалічнасці, якія змяніліся з таго часу. У прыватнасці, рэзка павелічэлыя тэмпы росту коштаў на нафту, ад якіх разлічваецца плата за газ, і адмова Расеі перайсці на раўнапрыбыткавыя кошты для ўнутраных спажыўцоў з 2011 года. Апошняя акалічнасць ставіць расейцаў у прывілеяванае становішча ў параўнанні з беларускімі спажыўцамі і вытворцамі, для якіх такога паслаблення пакуль не прадугледжанае.

У «Газпраме» аператыўна адрэагавалі на заяву з Менска. Як паведаміла «НГ» крыніца ў кампаніі, кошт на газ для Беларусі разлічваецца зыходзячы з формулы, закладзенай у кантракце паміж ААТ «Газпрам» і ААТ «Белтрансгаз» на пастаўку і транзіт газа ў 2007–2011 гадах. Формула прывязаная да коштаў на еўрапейскім рынку нафтапрадуктаў з улікам паніжальнага каэфіцыента, і ніякіх перадумоваў для яе перагляду няма.

Нагадаем, што па дамове паміж «Белтрансгазам» і «Газпрамам» кошт паставак у Беларусь у 2008, 2009 і 2010 гадах павінны скласці адпаведна 67%, 80% і 90% ад еўрапейскага кошту за вылікам транспартных выдаткаў і экспартнай мыты. У дакуменце таксама была ўзгодненая тарыфная стаўка пры пастаўках газа па сетках «Белтрансгаза» – 1,45 дал. за тысячу кубаметраў на 100 км у 2007 годзе – і плата за паслугі па ўпраўленні газаправодам Ямал–Еўропа. Пры гэтым стаўка транзіту расейскага газу, узгодненая на ўзроўні ў 1,45 дал., павінная падвышацца ў залежнасці ад падвышэння кошту на газ. Адсутнасць гэтага кошту і выкарыстоўваецца беларускімі ўладамі для ціску на Маскву.

Як растлумачыў «Независимой газете» дырэктар Інстытута нацыянальнай энергетыкі Сяргей Правасудаў, такая «песня» узнікае ўжо не ўпершыню. «Можна нават адзначыць заканамернасць – гутаркі аб кошце газу з беларускага боку ўзнікаюць кожныя паўгода, – адзначае эксперт. – Калі ўзяць сітуацыю з Украінай, то параўнанне будзе відавочна не ў карысць Менска, паколькі асноўны шлях транзіту – газаправод Ямал–Еўропа – цалкам прыналежыць «Газпраму». Зразумела, можна прывязацца да дэталяў – калі сцвярджалася схема раўнапрыбыткавасці газавых паставак, гаворка ішла аб сусветным кошце нафты ў 130–135 даляраў за барэль да 2011 года. Але нельга забываць яшчэ і аб тым, што даляр імкліва таннее». У гэтай сувязі, як адзначае эксперт, беларускія ўлады проста спрабуюць выкарыстаць любую зачэпку для захавання і без таго ільготных коштаў на газ. Аднак у «Газпрома», па ягоным меркаванні, ёсць досыць рычагоў, каб гэтыя спробы спыніць.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках