25 красавiка 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады пішуць лісты атамным кампаніям

19

Аляксандр Лукашэнка абавязаў урад напісаць лісты сусветным атамным кампаніям з прапановай пабудаваць АЭС у Беларусі.

30 чэрвеня на нарадзе, прысвечанай будаўніцтву АЭС, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна яшчэ раз афіцыйна прапанаваць удзельнічаць у будаўніцтве атамнай станцыі франка-германскай, амерыкана-японскай і расейскай кампаніям. "З сённяшняга дня любая кампанія на працягу месяца можа напрамую прапанаваць свае паслугі па будаўніцтве АЭС. Пашліце ім лісты, а мы гэтак жа публічна праз месяц у газетах апублікуем іх адказ. Мы гэта робім, каб не было спекуляцый, каб нас потым не папракалі, што гэтае рашэнне прынята кулуарна", -- заявіў беларускі кіраўнік.

Беларускі бок пры выбары партнёраў зыходзіць з таго, што ў цяперашні час у свеце найбольш распаўсюджаныя атамныя рэактары тыпу ВВР і ПВР. Пры гэтым 78% атамных энергаблокаў, якія будуюцца, - рэактары трэцяга пакалення ВВР. Сёння ў свеце толькі тры кампаніі - амерыкана-японская, франка-германская і расейская - вырабляюць рэактары такога тыпу.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што яго па-ранейшаму не ўстрайвае стан тлумачальнай працы з насельніцтвам раёнаў, дзе магчыма будзе размешчаная АЭС. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, трэба канкрэтна працаваць з людзьмі і распавядаць, што такое атамная энергія, у тым ліку і на прыкладах іншых дзяржаваў. У якасці прыкладу ён прывёў Расею, у якой досыць энерганосьбітаў і дзе, тым не менш, хуткім часам плануецца пабудаваць больш за 20 атамных энергаблокаў, а таксама Еўропу, дзе іх будзе створана некалькі дзясяткаў.

Кіраўнік дзяржавы лічыць недапушчальным перанос тэрмінаў канчатка асноўных падрыхтоўчых прац па будаўніцтве АЭС з 2008 на 2009 год.

Ён нагадаў, што палітычнае рашэнне аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай станцыі было прынятае 15 студзеня 2008 года. Былі вызначаныя і пэўныя тэрміны ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблока ў 2016 годзе, другога - у 2018 годзе. Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць тым, што няма поўнай яснасці і пэўнасці з выбарам пляцоўкі для будаўніцтва.

На нарадзе былі дэталёва абмеркаваныя пытанні па выбары пляцоўкі і падрадчыка для будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Была дадзеная адзнака прадстаўленых планаў, тэрмінаў рэалізацыі праекту, выдаткаў на будаўніцтва станцыі і неабходнай інфраструктуры, а таксама ўзроўня бяспекі аб'екта.

Лукашэнку было дакладзена аб выніках даследаванняў па ўсіх трох патэнцыйных пляцоўках для будаўніцтва АЭС. На ўсіх трох пляцоўках няма ніякіх забараняльных фактараў. Але пры гэтым ёсць некаторыя абмежавальныя фактары, якія канчаткова будуць прааналізаваныя пасля дадатковага даследавання.

З улікам выказаных на нарадзе матэрыялаў Лукашэнка даручыў ураду на працягу 3-4 месяцаў правесці канчатковую даразведку трох пляцовак пад будаўніцтва станцыі. Такім чынам, канчатковы выбар месца будаўніцтва АЭС у Беларусі будзе зроблены не пазней канца 2008 года. У адпаведнасці са стандартамі МАГАТЭ, будуць вызначаныя два варыянты - асноўны і рэзервны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках