banner1 banner1 banner1

10.07.2008

Ужо чатыры чалавекі арыштаваныя па справе аб выбуху 5

9:38, — Палітыка

Ужо чатыры чалавекі затрыманыя падчас расследаванняў крымінальнай справы па факце выбуху ў Менску ўначы 4 ліпеня.

Затрыманыя — былыя ўдзельнікі ліквідаванага Міністэрствам юстыцыі грамадскага аб'яднання "Беларускае згуртаванне вайскоўцаў" (БЗВ) Міраслаў Лазоўскі, Сяргей Чыслаў, Ігар Корсак і Віктар Ляшчынскі, піша БелаПАН.

Затрыманыя таксама з'яўляліся актывістамі арганізацыі "Белы легіён", якая была створаная на аснове моладзевага крыла БЗВ у мэтах ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі.

Аб акалічнасцях затрымання В.Ляшчынскага ніякай інфармацыі пакуль няма.

Як мы паведамлялі раней, С.Чыслаў ужо год не жыве ў Беларусі — ён стала знаходзіцца ў Маскве, дзе займаецца бізнэсам. "Наколькі мне вядома, 7 ліпеня, пасля кароткачасовага знаходжання ў Беларусі, сябры праводзілі Сяргея на вакзал, ён нармальна сеў у цягнік і з'ехаў. Якім чынам ён апынуўся затрыманым, мне невядома", — сказала Ніна Шыдлоўская, жонка М.Лазоўскага.

М.Лазоўскага і І.Корсака затрымалі ў Менску 8 ліпеня. Папярэдне ў іх на кватэрах былі праведзеныя ператрусы. У Лазоўскага забралі сістэмныя блокі кампутараў, некаторыя дакументы і запісныя кніжкі, у Корсака — пакет з гайкамі і балтамі, а таксама гумавыя пальчаткі.

Як сцвярджае Н.Шыдлоўская, пасля таго як БЗВ было ліквідаванае рашэннем Міністэрства юстыцыі, ніякай грамадскай дзейнасцю ні Лазоўскі, ні Корсак не займаліся.

Па ейных словах, усе затрыманыя змешчаныя ў ізалятар часавага ўтрымання ГУЎС Менгарвыканкама. Па наяўнай інфармацыі, ні аднаму з іх абвінавачванне пакуль не прад'яўленае.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта05.12.0806.12.08
EUR2 729.672 784.30
USD2 174.002 180.00
RUB77.7677.60

Ці падвысіцца ў 2009 годзе кошт на расейскі газ для Беларусі?

Результаты

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8869)

1.12, 8:24, — Палітыка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (6339)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Вось такая свабода слова... (5965)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5837)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5787)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5518)

1.12, 11:50, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (5411)

2.12, 15:47, — Эканоміка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4953)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Лукашэнка: «Усе, хто не здольны працаваць у крытычным рэжыме, павінны быць замененыя» (Абноўлена) (4953)

4.12, 16:55, — Палітыка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4935)

28.11, 15:53, — Палітыка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: