9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы адзін з удзельнікаў «Працэсу 14‑ці»

Сёньня ў Менску быў затрыманы актывіст дэмакратычнага руху Антон Койпіш.

“Наша ніва” паведамляе, што пасля ператрусу ў кватэры Койпіша яго завезлі ў следчы камітэт МУС.

Нагадаем, Антон Койпіш праходзіў па справе «Працэсу 14‑ці». У красавіку ён быў аштрафаваны на 3,5 млн рублёў.

Суд Цэнтральнага раёна Менску напрыканцы траўня прысудзіў удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Міхаіла Субача і Паўла Вінаградава да 2 гадоў абмежавання волі, непаўнагадовы Максім Дашук прысуджаны да 1,5 год абмежавання волі. Раней моладзевы актывіст Андрэй Кім тым жа судом быў пакараны на 1, 5 гады калоніі. Іншыя ўдзельнікі "Працэсу 14-ці" -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч - прысуджаныя да абмежавання волі. Антона Койпіша і Уладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічынь. Прысуд выносілі суддзі Валерый Есьман і Алена Ілліна.

10 студзеня 2008 года некалькі тысяч чалавек бралі ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць прэзідэнцкага ўказу №760. У той дзень было затрымана некалькі дзесяткаў грамадзянаў, многія з якіх пры гэтым былі моцна зьбітыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках