30 красавiка 2024, aўторак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сям'і палітвязня Сяргея Парсюкевіча адабралі ягоную міліцэйскую пенсію

9

14-гадовы сын палітвязня Сяргея Парсюкевіча «згубіўся» у чынавенскіх кабінетах. Менавіта таму пенсію МУС, якую атрымліваў былы міліцыянт Парсюкевіч, перавялі ў Шклоўскую калонію, дзе прадпрымальнік адбывае пакаранне.

Дагэтуль пенсію МУС на мужа атрымлівала па даверанасці Наталля Парсюкевіч – жонка прадпрымальніка. 8 ліпеня, у дзень атрымання пенсіі МУС, Наталля прыйшла ў банк, аднак пенсіі не атрымала. Спачатку падумала: памылка, можа, згубіліся паперы ў банку? Банкаўскія службоўцы параілі звярнуцца ў Віцебскае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў. Наталля Парсюкевіч і звярнулася. Апынулася, што пенсію палітвязня Сяргея Парсюкевіча перавялі ў Шклоўскую калонію, дзе прадпрымальнік адбывае пакаранне, паведамляе газета «Товарищ».

Судовыя выканаўцы пакінулі без сродкаў да існавання сям'ю асуджанага прадпрымальніка. Пенсію палітвязня па выслузе гадоў (служыў у МУС), якую атрымліваў яго непаўнагадовы сын, вырашылі пусціць на іншыя мэты.

Судовыя выканаўцы, за тлумачэннямі да якіх звярнулася Наталля Парсюкевіч, растлумачылі: 25 адсоткаў пенсіі ідзе на ўтрыманне Сяргея Парсюкевіча ў калоніі, 50 адсоткаў будзе пералічвацца супрацоўніку спецпрыёмніка-размеркавальніка МУС Аляксандру Дулубу, якога нібы збіў асуджаны. Пакінутыя 25 адсоткаў павінныя былі ісці на ўтрыманне непаўнагадовага сына Сяргея Парсюкевіча. Але знікла і гэтая чвэрць: чыноўнікі ў адзін голас паўтараюць, што ў дакументах няма звестак аб сыне.

Паўстала лагічнае пытанне: як ставіць на ногі 14-гадовага сына-падлетка? Ва ЎЎС Віцебскага аблвыканкама зрабілі выгляд, што здзівіліся: а што, няўжо ў Парсюкевіча ёсць сын? Так, і падлетка трэба апранаць, карміць, звазіць куды-небудзь на адпачынак. Асабліва пасля такога псіхалагічнага стрэсу, які ён выпрабаваў пасля зняволення бацькі.

Наталлі Парсюкевіч растлумачылі: маўляў, рыхтуйце дакументы, паколькі пенсія мужа перакладзеная ў Шклоўскую калонію на ўтрыманне Сяргея Парсюкевіча і на пакрыццё ягоных абавязкаў. Цяпер, калі «знайшоўся» раптам зніклы сын, з Наталлі Парсюкевіч запатрабавалі кучу папер, якую жанчына сабрала, выдаткаваўшы на гэта масу часу і сіл. Пакет сабраных папер Наталля Парсюкевіч адправіла ва ЎЎС Магілёўскага аблвыканкама, там сказалі: чакайце... Нават калі ўсё пайдзе добра, 14-гадовы падлетак будзе атрымліваць на сваё ўтрыманне парадку 125 тысяч беларускіх рублёў. 125 тысяч у месяц для 14-гадовага хлопца - гэтае здзекі.

- Зараз я ў адпачынку. Атрымала адпускныя, якія цяпер і пражываем. Час ад часу дапамагаем маме на лецішчы. Што будзе далей - не ведаю, - кажа Наталля Парсюкевіч.

Сама Наталля працуе, але на ўтрыманне дваіх дарослых чалавек не хапае. Прадпрымальніцкія структуры адмысловай дапамогі не аказваюць - у красавіку прадпрымальнікі Смаленскага рынка перадалі сям'і калегі 400 тысяч рублёў, а працаўнікі Полацкага рынка - 700 тысяч.

Былы супрацоўнік МУС Аляксандр Міколін, які плануе вылучацца па «спісу 110-ці» ад АДС кандыдатам у дэпутаты па Віцебскай сельскай акрузе, сцвярджае, што ўся гэтая валтузня вакол пенсіі - незаконная па сваёй сутнасці:

- Жонка як законная даверыцельніца ўласнага мужа павінная атрымліваць пенсію. Усю. Пенсію перавялі ў калонію незаконна. Сілавыя структуры маглі ўтрымліваць частку пенсіі на ўтрыманне Сяргея Парсюкевіча і на пакрыццё «маральнай шкоды» прапаршчыку Дулубу, але атрымліваць пенсію павінна, па законе, жонка.

Нагадаем, што суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў лідэра прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча да 2,5 год калоніі агульнага рэжыму. Віцебскі прадпрымальнік быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка нібыта за «гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі». Справа ў тым, што незадоўга да гэтага Парсюкевіч быў падвергнуты арышту за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, якія прадпрымальнік правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках