Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў
49- 18.07.2008, 8:14
За апошняе дзесяцігодзьдзе Беларусь выйшла ў сусьветныя лідэры па колькасьці самагубстваў. Іх узровень вялікі ва ўсіх краінах рэгіёну, але Беларусь за апошнія гады абагнала ўсіх. Навукоўцы тлумачаць гэты змрочны ўзьлёт ростам спажываньня алькаголю, суб’ектыўным адчуваньнем адсутнасьці жыцьцёвых пэрспэктываў, дэпрэсіўным асяродзьдзем, нізкімі выдаткамі на культуру.
Сацыёлягі з Інстытуту Гэлапа ў сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасьці самагубстваў з рэлігійнасьцю грамадзтва. Сусьветныя сацыялягічныя дасьледаваньні Інстытуту з 2005 да 2006 году выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказьнікі самагубстваў, паведамляе “Наша Ніва”.
Інстытут Гэлапа ўключыў у сваё дасьледаваньне толькі 67 краінаў, бо апошнія зьвесткі пра самагубствы ў многіх краінах былі недаступныя. Вынікі атрыманыя на падставе апытаньня, зробленага сам‑насам ці па тэлефоне, якое ладзілася ў 2006 г. і ў якім бралі ўдзел каля 1000 дарослых людзей з кожнай краіны. Для ўсіх краінаў у сьпісе статыстычная памылка сярэдняга паказьніку рэлігійнасьці можа складаць 3%.
Краіна – узровень самагубстваў – рэлігійнасьць
Беларусь – 36,80 – 35
Расея – 36,15 – 28
Казахстан – 29,95 – 43
Вугоршчына – 28,45 – 36
Славенія – 25,90 – 41
Латвія – 25,70 – 32
Украіна – 25,15 – 37
Японія – 24,20 – 29
Эстонія – 21,40 – 21
Бэльгія – 21,30 – 33
Фінляндыя – 20,55 – 36
Францыя – 18,30 – 30
Малдова – 17,25 – 55
Аўстрыя – 16,15 – 46
Чэхія – 15,80 – 26
Уругвай – 15,45 – 34
Данія – 13,65 –29
Кубы – 13,55 – 36
Швэцыя – 13,30 – 23
Славаччына – 13,16 – 47
Германія – 13,15 – 37
Румынія – 12,75 – 66
Канада – 11,65 – 49
Нарвэгія – 11,55 – 29
ЗША – 11,05 – 61
Індыя –10,75 – 76
Сынгапур – 10,05 – 68
Ірляндыя – 9,75 – 63
Нідэрлянды – 9,35 – 30
Кыргызстан – 9,00 – 48
Аргентына – 8,80 – 49
Гішпанія – 8,25 – 32
Італія – 7,25 – 56
Велікабрытанія – 7,05 – 33
Ізраіль – 6,25 – 44
Узбэкістан – 5,55 – 52
Калюмбія – 5,30 – 69
Вэнэсуэла – 5,10 – 63
Бразылія – 4,35 – 69
Грэцыя – 3,20 – 52
Парагвай – 3,05 – 79
Таджыкістан – 2,60 – 50
Грузія – 2,25 – 60
Філіпіны – 2,10 – 79
Кувэйт – 1,95 – 83
Арменія – 1,85 – 50
Агульныя высновы сацыёлягаў пацьвярджаюцца таксама на прыкладзе асобных рэгіёнаў, у тым ліку краінаў былога СССР. Да прыкладу, у 12 постсавецкіх краінах назіраецца выразная карэляцыя самагубстваў і рэлігійнасьці. У гэтым пляне самыя выразныя краіны — Арменія, Грузія і Таджыкістан, дзе паказьнік рэлігійнасьці высокі, асабліва калі параўнаць яго з паказьнікам у астатніх постсавецкіх краінах. Статыстыка самагубстваў стабільна нізкая ў трох пералічаных краінах.
Сацыёлягі з Інстытуту Гэлапа адзначаюць, што бедныя краіны з больш высокім паказьнікам рэлігійнасьці маюць не заўсёды поўную статыстыку самагубстваў — праз нерэгулярнасьць мэдыцынскай справаздачнасьці ці праз грамадзкае клеймаваньне гэтай зьявы. Аднак калі параўноўваць паказчыкі толькі заможных краінаў, у якіх справаздачнасьць дакладная, тым ня менш, адназначна выяўляецца трывалая ўзаемасувязь паміж рэлігійнасьцю і ўзроўнем самагубстваў.
Вядома, адной рэлігійнасьцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расеі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае, відаць, суб’ектыўнае адчуваньне жыцьцёвае беспэрспэктыўнасьці, сама сутнасьць сыстэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне, у спалучэньні з культурнай спадчынай.
Узровень самагубстваў -- гэта колькасьць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя зьвесткі былі даступныя. Сярэдняя карэляцыя між рэлігійнасьцю і ўзроўнем суіцыдаў была r65 = ‑.64. p < 0,01.