banner1 banner1 banner1

18.07.2008

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка 27

13:37, — Грамадства

18-гадовая Святлана Аўсейчык прыехала ў ЗША на пачатку лета па праграме моладзевых абменаў. Разам яшчэ з чатырма беларускімі студэнтамі яе накіравалі на працу ў гарадок Скарбара ў рэстарацыю хуткага харчаваньня Dunstan Schoolhouse.

3 ліпеня, калі яна ехала на ровары, яе зьбіў аўтамабіль. За рулём быў 20-гадовы Пітэр Хуарэс (Peter Juarez). Дзяўчыну тэрмінова даставілі ў мясцовы шпіталь, дзе яна памерла праз тыдзень.

Каб пахаваць Сьвету на радзіме ў Беларусі, у ЗША па труну зь целам прыяжджала маці.

Жалобная цырымонія разьвітаньня прайшла днямі і ў Скарбара. У ёй узялі ўдзел сябры — студэнты, супрацоўнікі, а таксама наведнікі Dunstan Schoolhouse Restaurantу , якія пасьпелі палюбіць беларускую дзяўчынку.

“Для ўсіх нас яе сьмерць стала вялікім ударам, — кажа ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” мэнэджэр рэстарацыі Джэры Турыньі (Jerry Tourigny). — Гэта была яркая, вельмі сымпатычная дзяўчынка. Хоць мы ведалі яе вельмі нядоўга, мы былі проста закаханыя ў яе. Сьвета вабіла ўсіх сваім непаўторным шармам”.

Паводле сяброўкі Сьветы Аўсейчык, беларускай студэнткі Лены Маісеевай, ні яна, ні іншыя ня могуць звыкнуцца з гэтай стратай.

“У матэлі для замежных студэнтаў, дзе мы жылі разам са Сьветай, усе пасьпелі прызвычаіцца да розных беларускіх страў, якімі яна нас частавала. Мы памятаем яе расповеды пра яе дом — бацькоў, двух старэйшых зводных братоў. Сьвета марыла, што пасьля вучобы атрымае навуковую ступень у галіне эканомікі ці СМІ”.

Лена Маісеева ўзгадвае пра дзень, калі адбылося трагічнае здарэньне:

“Мы са Сьветай і яшчэ некалькімі студэнтамі ехалі на роварах з працы ў матэль. Я магу сказаць, што той кіроўца зьявіўся нібыта зь ніадкуль. Ніхто з нас не заўважыў аўтамабіля. Калі прыехала “хуткая дапамога”, Сьвета была ў прытомнасьці, яна сама адказвала на пытаньні лекараў. Мы верылі, што яна хутка пойдзе на папраўку”.

Тым часам мясцовая паліцыя вывучае абставіны трагедыі. Паводле сьледчых, прычына наезду аўтамабіля Пітэра Хуарэса на Сьвятлану Аўсейчык пакуль ня высьветлена. Гэта могуць быць наркотыкі, алькаголь або перавышаная хуткасьць. Сьледчыя не выключаюць, што пасьля іхнай працы справу перададуць акружному пракурору для судовага расьсьледаваньня.

Напісаць каментар (27)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (4894)

1.09, 13:55, — Палітыка

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (4682)

4.09, 9:47, — Культура

Урад у поўным правале (4357)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Дешевая отмазка (4184)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4106)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4078)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (3994)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3555)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3252)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (2961)

6.09, 14:52, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: