banner1 banner1 banner1

18.07.2008

Сацыял-дэмакраты могуць адмовіцца ад удзелу ў «выбарах» 1

14:42, — Палітыка

Партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, якую ачольвае Станіслаў Шушкевіч, — можа адмовіцца ад удзелу ў парлямэнцкіх выбарах.

Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве выканкаму БСДГ, які даводзіць “Радыё Свабода”.

“Працяг крывадушных паводзінаў улады i ЦВК не пакіне для нас іншага шляху, як адмовіцца ад удзелу ў фарсе, якому ўлада хоча надаць выгляд выбараў”, — адзначаецца ў дакумэнце.

Таксама тут гаворыцца, што БСДГ па ўзгадненьні зь іншымі дэмакратычнымі партыямі і няўрадавымі арганізацыямі ў належны тэрмін накіравала прапановы дзеля ўключэньня сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. Але мясцовыя адміністрацыі не дапусьцілі ў выбаркамы многіх аўтарытэтных асобаў, здольных паўплываць на тое, каб выбары былі сумленнымі і справядлівымі.

Выканкам БСДГ лічыць: “Гэта, як і ранейшы адказ ЦВК разгледзець прапановы аб стварэньні ў межах дзейнага заканадаўства ўмоваў па справядлівым падліку галасоў выбаршчыкаў, нельга разглядаць iнакш, як чарговую падрыхтоўку да татальнай фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня ў інтарэсах сёньняшняй улады”.

Нагадаем, што ўчора лідэры апазыцыйных палітычный партый Беларусі абмеркавалі вынікі фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў. Іх ацэнка гэтага этапу кампаніі па выбарах “палаты прадстаўнікоў” была нэгатыўнай. Удзельнікі паседжаньня назвалі вынікі стварэньня камісіяў зьневажальнымі для апазыцыі.

Каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка нагадаў, што патрабаваньні палітычных партый да беларускіх уладаў былі мінімальнымі — па адным прадстаўніку апазыцыі ў кожную камісію. Насамрэч вылучэнцы ад адзінага сьпісу палітычных партый атрымалі ў 110 акругах толькі 35 месцаў, а ўсяго ад апазыцыйных структур – 42.

“Не ўключылі былых парлямэнтароў — Сямдзянаву, Голубева, Баршчэўскага ды іншых. Ня ўключаныя былыя міністры Сасноў і Казлоўскі. У гэты сьпіс не патрапіў і былы кіраўнік дзяржавы Станіслаў Шушкевіч. Таксама ўлады палічылі, што ён ня цягне на шараговага сябра акруговай выбарчай камісіі”, -- паведаміў палітык.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12664)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5259)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5166)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4799)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (4460)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Как я жила на всем белорусском (4266)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3952)

6.10, 15:25, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3819)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3799)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3773)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: