banner1 banner1 banner1

21.07.2008

Міліцыя працягвае пошукі дзіўнай «касматай істоты» 20

15:43, — Грамадства

Супрацоўнікі РУЎС Лідскага раёна (Гарадзенская вобласць) правялі вышуковыя мерапрыемствы і аднеслі інфармацыю аб тым, што ў раёне з'явілася дзіўная касматая істота, якае бегае па кукурузных палях, да разраду здагадак.

"Ніякіх слядоў знаходжання дзіўнай істоты не выяўлена. Мы высвятлялі гэтую інфармацыю, нягледзячы на тое, што афіцыйна ў міліцыю ніхто не звяртаўся", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс- Захад" у РУЎС Лідскага раёна. Па словах суразмоўцаў агенцтва, "участковы інспектар апытаў чалавека, які нібы бачыў касматую істоту". "Ён вельмі маляўніча і падрабязна апісаў незразумелую істоту, якая сядзела на яблыні і ела няспелыя плады. Аднак рабіць высновы, засноўваючыся толькі на аповядзе гэтага ўразлівага чалавека, нельга", - адзначылі ў РУЎС.

"Былі аповяды некалькіх падлеткаў, якія нібы бачылі, як па кукурузных палях бегае незразумелая істота. Гэтая інфармацыя таксама з разраду фантазій. Некаторыя дзеці, як і дарослыя з асаблівасцямі псіхікі, схільныя да фантазій", - адзначылі ў РУЎС.

Пры гэтым там падкрэслілі, што інфармацыі, што з нейкага заапарка ў Гародні збегла малпа, няма.

У сваю чаргу ў сельскім савеце, на тэрыторыі якога нібыта знаходзіцца гэтая істота, паведамілі: "Чуткі аб тым, што хтосьці бегае па палях, ходзяць ужо некалькі тыдняў. Кагосьці касаматага нібыта бачылі дзеці". "Ад дарослых, якія стала ходзяць у лес за ягадамі, а таму не баяцца за кожным дрэвам убачыць нешта страшнае, інфармацыі не было", - паведамілі ў сельсавеце.

Па звестках крыніцы, які пажадаў застацца неназваным, "дзіўная істота ўжо перамясцілася на тэрыторыю суседняга Вараноўскага раёна". Разам з тым у РУЎС Вараноўскага раёна паведамілі: "Пакуль сігналаў аб тым, што на тэрыторыі раёна знаходзіцца незразумелая істота, не паступала". "Калі паступяць, пачнем высвятляць", - дадалі ў РУЎС.

Напісаць каментар (20)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.12.0803.12.08
EUR2 741.932 727.99
USD2 163.002 168.00
RUB77.4177.38

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Імпарт загадана знішчыць на нішто: забараняецца ўвоз прадуктаў і прамтавараў (Дакумент) (18629)

26.11, 14:44, — Эканоміка

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (7526)

1.12, 8:24, — Палітыка

Эканоміка Беларусі можа абрынуцца ўслед за крызісам у Расеі (6044)

26.11, 13:42, — Палітыка

Сідорскі: «Гэта ганебшчына. Чыноўнікі ні чорта не робяць» (5617)

26.11, 11:45, — Эканоміка

Как в Беларуси пытаются делать «мобильники» (Фоторепортаж) (5614)

26.11, 18:16, — Сувязь

Вось такая свабода слова... (5187)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5124)

1.12, 17:18, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (4941)

1.12, 11:50, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4576)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4522)

28.11, 15:53, — Палітыка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: