Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь
25
15:53, — Палітыка
Фатограф сайта радыёстанцыі «Бі-Бі-Сі» Анна Джонджуа зірнула на Беларусь аб’ектывам свайго фотаапарата і ўбачыла, што сёння нашая краіна без неабходных ёй палітычных і эканамічных рэформаў «застыла» ў часе.

За апошнія 20 год у раённым цэнтры Міёры нічога асабліва не змянілася.

Тая ж прадуктовая крама, толькі цяпер яе называюць супермаркетам. Гэта доктар з мясцовай паліклінікі спяшаецца за хлебам пасля працы

Гэта былая пажарна-выратавальная станцыя, а заразмабыць крама. Шыльда абвяшчае: "Куры, грыль, круасаны"

Гэта двор цэнтральнай лякарні...

Там жа прыпаркаваны аператыўны транспарт лякарні

А ў салоне хуткай дапамогі адпачывае кіроўца

У паўгадзіне язды ад Міёр - курорт на Браслаўскіх азёрах. Адпачываючыя бавяць час, гуляючы ў футбол

У адну з нядзель у Міёрах праходзіла свята народных культур

Вось такую "закулісную" сцэну я ўбачыла на аўтобусным прыпынку

Вакол месца святкавання разгарнуўся кірмаш

У шматлікіх палатках пакупнікоў заклікалі зніжкамі

Там жа развешвалі салаку на знакамітых савецкіх блакітных шалях

Вельмі розныя людзі сыходзіліся на свята

Тут фургончык з курамі на продаж, сустракала ў самых розных месцах

Па дарозе ў Глыбокае мяне віталі кракадзіл Гена і Чабурашка. Мастачку я дома не застала

Так выглядае вуліца ў горадзе Глыбокае

Зэдлік у парку. Барацьба з п’янствам сярод насельніцтва – адзін з прыярытэтаў сацыяльных службаў і царквы ў Беларусі

На вёсцы вельмі шмат састарэлых людзей

Надыходзіць час, калі яны ўжо не могуць кіраваць гаспадаркай

У гэтай гаспадарцы акрамя кур застаўся толькі сабака...

Больш за пяцьдзесят год гэты чалавек не быў на могілках у бацькоў. Ад хаты да могілак – шэсць кіламетраў

Ствараецца ўражанне, што маладыя пры першай магчымасці з’язджаюць у гарады
Напісаць каментар (25)





