9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцу дапытвалі ў КДБ

Супрацоўнікі КДБ паведамілі гарадзенскаму актывісту, што выклікалі яго ў сувязі з выбухам, які адбыўся пад час святкаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці ў Менску.

Сілавікі патлумачылі, што іх цікавиць вайсковая падрыхтоўка, якую Віктар Сазонаў атрымаў падчас службы ў савецкім войску ў паветрана-дзесантных войсках спецыяльнага прызначэньня. Пасля допыту быў складзены пратакол і ў праваабаронцы ўзялі адбіткі пальцаў, паведамляе правабарончы цэнтр “Вясна”.

Сам Віктар Сазонаў расцэньвае дзеяньні КДБ як спробу псіхалагічнага ціску, звязанага з яго праваабарончай дзейнасьцю, а таксама з працай на дзеючай выбарчай кампаніі. Бо, па яго звестках, іньшых саслужбоўцаў, з якімі ён служыў у войску, у КДБ пакуль што не выклікалі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках