9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах

28

«Пакуль пару чалавек не пасадзіш - не разумеюць», -- заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Брэсцкую вобласць.

Беларускі кіраўнік запатрабаваў падвысіць якасць уборачных прац, прыстрашыўшы прыцягнуць да крымінальнай адказнасці тых, хто будзе дапушчаць страты новага ўраджая.

"На фоне глабальнага харчовага крызісу, калі аб збожжы кажуць больш, чым аб нафце і газе, злачынна страціць хлеб", заявіў А.Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Камянецкі раён Брэсцкай вобласці, перадае "Інтэрфакс".

"Усіх да крымінальнай адказнасці, хто гэтага не разумее", - падкрэсліў прэзідэнт. Па ягоных словах, "сёння дзікія кошты на хлеб, і не прыбраць яго якасна - злачынства. Пакуль пару чалавек не пасадзіш - не разумеюць".

"Я нікога вучыць не буду, я пачынаю выконваць свае абяцанні. Летась я ўсіх папярэджваў: ніхто не застанецца з партфелем, калі не будуць выконваць мае даручэнні", - сказаў А.Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся тым, як ідзе ўборка ўраджая. Лукашэнку даклалі, што ў цяперашнім годзе плануецца сабраць у гаспадарках усіх катэгорый 8,3-8,4 млн тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне павінная скласці 32 ц/га.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках