9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З цела пацярпелага ад выбуху менчука дасталі 7 гаек

3

Менчук, у якога з печані і грудзі дасталі 7 гаек пасля выбуху ў Менску ўначы 4 ліпеня, у бліжэйшую пятніцу будзе выпісаны з лякарні.

Аб паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" галоўны лекар 6-й менскай клінічнай лякарні Віктар Гурко.

"Малады менчук, у якога падчас аперацыі на печані і грудзі дасталі 7 гаек, заўтра будзе выпісаны з лякарні", - паведаміў В.Гурко.

Ён таксама паведаміў, што ў цяперашні час у 6-й лякарні знаходзяцца 8 пацярпелых пры выбуху 4 ліпеня. "Хутчэй за ўсё, у бліжэйшую пятніцу будуць выпісаныя яшчэ некалькі чалавек. Застануцца на некаторы час 4 чалавека, у якіх пераломы костак", - паведаміў доктар.

Як паведамілі агенцтву ў Рэспубліканскім цэнтры экстранай медыцыны, у цяперашні час у лякарнях знаходзяцца 13 пацярпелых ад выбуху.

Двое ў Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, па адным у 4-й клінічнай лякарні, у НДІ артапедыі і траўматалогіі, вайсковым шпіталі.

Як раней паведамляла агенцтва "Інтэрфакс-Захад", падчас выбуху самаробнай выбухной прылады ў Менску пацярпелі 55 чалавек, 46 былі дастаўленыя ў лякарні, большасць атрымалі асколкавыя раненні рук і ног, трое - раненні брушной поласці і грудной клеткі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках