banner1 banner1 banner1

8.07.2008

Шэйман і Нявыглас адпраўленыя ў адстаўку важная навіна 35

14:43, — Палітыка

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў дзяржсакратара Савбяса Віктара Шэймана і кірўзніка сваёй адміністрацыі Генадзя Нявыгласа.

8 ліпеня беларускі кіраўнік падпісаў указы аб вызваленні Віктара Шэймана ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі і аб вызваленні Генадзя Нявыгласа ад пасады кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Пры гэтым паведамляецца, што і Шэйман, і Нявыглас вызваленыя ад пасады «у сувязі з пераводам на іншую працу».

Нагадаем, напярэдадні на нарадзе з кіраўнікамі сілавых ведамстваў аб ходзе расследавання выбуху 4 чэрвеня ў Менску, Лукашэнка раскрытыкаваў Дзяржсакратара Савбяса. "Не думаю, Віктар Уладзіміравіч, што вы павінныя застацца на гэтай пасадзе пасля інцыдэнту. Вы вінаватыя перадусім", - сказаў А.Лукашэнка.

У ноч з 3 на 4 ліпеня ў цэнтры Менска ў стэлы "Менск - горад- герой" падчас святочнага канцэрту па выпадку афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі спрацавала самаробная выбухная прылада. У выніку выбуху пацярпелі каля 50 чалавек, 46 накіраваныя ў лякарні, у тым ліку грамадзяне Расеі і Ўкраіны. На дадзены момант у медустановах Менска знаходзіцца 40 чалавек.

Праваахоўныя органы ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 "Хуліганства". Прыблізна за гадзіну да выбуху супрацоўнікамі міліцыі была выяўленая яшчэ адна выбухная прылада. Праз некаторы час пасля выбуху ў пакеце з-пад соку была выяўленая і трэцяя выбухная прылада.

Дарэчы, у верасні 2005 у Віцебску былі два выбухі, у выніку спрацоўвання самаробнай выбухной прылады тады пацярпелі больш за 40 чалавек. 29 з іх былі дастаўленыя ў лякарні, шасцярым - зробленыя аперацыі.

Па факце тых выбухаў таксама была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах "Хуліганства" і "Замах на забойства" Крымінальнага кодэкса Беларусі. Але вінаватыя не былі знойдзеныя.

Напісаць каментар (35)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12410)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5200)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5095)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4740)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4197)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (3983)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3925)

6.10, 15:25, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3785)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3771)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3729)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: