16 траўня 2024, Чацвер, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына засмучаная тым, што ў выбаркамах мала апазыцыі

26

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракамэнтавала сёньня масавыя адмовы вылучэнцам ад апазыцыі ў склад ўчастковых выбарчых камісіяў:

“Справа ў тым, што гэта права тых, хто стварае камісіі. Можна крытыкаваць гэту пазыцыю, але гэта іх права.

Шчыра кажучы, я ня вельмі з гэтым пагаджаюся . Я не кажу пра тое, што патрэбна цалкам задавальняць усе заяўкі. Але патрэбна было ўважліва да гэтага падыходзіць. І гэта была мая сталая рэкамэндацыя.

Але тым ня менш дзеяньні мясцовых уладаў законныя. І адкарэктаваць іх нейкім чынам я не магу. Таму што гэта права таго, хто ўтварае камісію. Ён сам адбірае кандыдатаў”, -- паведаміла старшыня ЦВК для “Радыё Свабодзе”.

Па апошніх дадзеных, з 335 прадстаўнікоў Беларускага Народнага Фронту ў склад участкавых выбарчых камісыяў патрапіла ўсяго 6 чалавек. Трое актывістаў БНФ зарэгістраваныя ў Менску, адзін у Берасці, адзін у Воршы і адзін – у Горках.

Падобныя дадзеныя паступілі і з Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ад больш за 300 прадстаўнікоў АГП у склад участкавых камісыяў увайшло толькі 5 чалавек.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках