4 траўня 2024, Субота, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў 1968-ы: На Краснай плошчы разагнаная акцыя супраць уводу расейскіх войскаў у Грузію (Фота, відэа)

12

У нядзелю сем апазыцыйных актывістаў вышлі на Красную плошчу Масквы, каб выказаць пратэст супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Грузіі.

Акцыя, якая атрымала назоў "Дзень нараджэнні свабоды", таксама прымеркаваная да 40-ых угодкаў знакамітай акцыі пратэсту сямі савецкіх дысідэнтаў супраць уводу войскаў СССР у Чэхаславакію.

Удзельнікі акцыі – Юлія Башынава, Валянціна Чубарава, Веніямін Дмітрошкін, Нікалай а Сяргей Кастусёў, Іван Ніненка і Дзяніс Шадрын – селі на плошчы, разгарнуўшы банэр "За вашу і нашу свободу!" На працягу некалькіх хвілінаў яны скандавалі лёзунгі і кантактавалі з журналістамі. Затым да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і без тлумачэння прычынаў пачалі затрыманне.

У ліку затрыманых тры ўдзельніка мерапрыемства – Веніямін Дмітрошкін, Нікалай Збарашэнка і Іван Ніненка, – а таксама чацвёра журналістаў, што асвятлялі мерапрыемства. Сярод затрыманых журналістаў – карэспандэнт "Новай Газеты" Елена Касцючэнка, журналіст "Ведамасцяў" Іван Русаеў, а таксама аператары "Граняў-ТВ" Дмітрый Борка і канала The New Times Дмітрый Шыбаеў. Пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі зламалі фотаапарат Елены Касцючэнкі, паведамляюць Грани.ру.

Усе затрыманыя былі дастаўленымі ў АУС "Кітай-горад". Прыкладна праз гадзіну пасля затрымання былі адпушчанымі журналісты. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі прымусілі іх знішчыць фота- і відэаматэрыялы аб акцыі пратэсту. Затрыманыя актывісты застаюцца ў АУС і вінавацяцца па артыкуле 20.2 Адміністрацыйнага кодэксу ў парушэнні ўсталяванага парадку арганізацыі альбо правядзенні збору, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікету.

З заявы ўдзельнікаў акцыі "Дзень нараджэнні свабоды":

Лёзунг "За Вашу і нашу свободу!" адсылае ў 1968 год, калі 25 жніўня 1968 году на Красную плошчу вышлі сем чалавек з такім сама лёзунгам, выказваючы пратэст супраць уводзінаў ў Чэхаславакію войскаў СССР і іншых краінаў Варшаўскай дамовы, для спынення грамадзка-палітычных рэформаў у Чэхаславакіі, атрымалых назву Праскай вясны.

Удзельнікі акцыі лічаць, што 25 жніўня 1968 году была народжанай свабода ў СССР, і нават праз сорак год, у сучаснай Расеі, гэты лёзунг не страціў сваёй актуальнасці. Зноў стаецца небяспечным мець уласнае меркаванне. Не застаецца вольнай прасторы нават у электронных дзённіках.

У краіне зноў з'явіліся палітвязні. Гутаркі аб сумленных выбарах выклікаюць усмешку. Любоў да краіны зноў падмянілі любоўю да правадыроў. Традыцыйным для навінаў зноў стаў сюжэт аб тым, як прысутнасць правадыра падвышае ўдой кароваў. Суддзі зноў шукаюць адказ не ў канстытуцыі і законах, а чакаюць яго па тэлефоне. Свабода мірных сходаў зноў магчымая толькі пад "правільнымі" лёзунгамі. Большасць дзяржаўных ворганаў зноў займаецца толькі тым, што змагаецца з іншадумцамі. Школа зноў стала прыладай дзяржаўнай прапаганды. Зноў ствараецца "камсамол". Нас зноў спрабуюць пераканаць, што мы аточаныя ворагамі.

Удзельнікі акцыі лічаць, што ў сучаснай Расеі зноў з'явілася атмасфера страху. У 1968 годзе дэманстрацыя сямі чалавек была сур'ёзным крокам у пераадоленні ўласнага страху. Таму ўдзельнікі акцыі лічаць важным зноў выйсці на Красную плошчу пад тым сама лёзунгам. "За вашу і нашу свабоду!"

Фота - community.livejournal.com/namarsh_ru

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках