banner1 banner1 banner1

4.08.2008

Памёр Аляксандр Салжаніцын важная навіна 22

7:54, — Культура

Расейскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Аляксандр Салжаніцын памёр у ноч з 3 на 4 жніўня ў Маскве.

З паведамлення ІТАР-ТАСС са спасылкай на сына пісьменніка, прычынай смерці стала вострая сардэчная нястача.

Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын нарадзіўся ў Кіславодску 11 снежня 1918 года. У 1941 годзе скончыў Растоўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў матэматыку і фізіку. Тры гады ваяваў ў Чырвонай Арміі, даслужыўся да звання капітана. 9 лютага 1945 году быў зарыштаваны фронтавой контрвыведкай за крытычныя заўвагі аб Сталіне, выказанныя сябру ў лістах. Атрымаў прысуд у выглядзе 8 год пазбаўлення волі, адбываў тэрмін ў Новым Іерусаліме, Маскве, падмаскоўным Марфіна, а з 1950-га па 1953-ці – у лагеры ў Казахстане.

Пасля смерці Сталіна Салжаніцын быў рэабілітаваны. У 1956 годзе ён пасяліўся ў Разані і пачаў выкладаць ў школе матэматыку і фізіку, адначасова працуючы над сваімі кнігамі. У 1959 годзе ён напісаў апавяданне “ "Щ-854" аб жыцці зняволеннага з рускіх сялян, у 1960 годзе – апавяданні “Не стоит село без праведника" и "Правая кисть", "Крохотки", п’есу "Свет, который в тебе". Востра перажываў немагчымасць публікаваць свае творы.

У 1962 годзе быў апублікаваны яго расказ “Один день Ивана Денисовича” (перапрацованны ў значна мякчэйшы варыянт “Щ-854”). У 1966 годзе Салжаніцын звярнуўся з публічным лістом да IV-га з’езду савецкіх пісьменнікаў, у якім запатрабаваў зліквідаваць цэнзуру і рэабілітаваць многіх рэпрэсаваных пісьменнікаў. Пасля крытычных выступленняў на адрас савецкага кіраўніцтва яго практычна перасталі публікаваць. Яго раман “В кругу первом” (1968 год) і аповесць “Раковый корпус” (1968-69 годы) былі апублікаваны за мяжой. У 1970 годзе Салжаніцын быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры “за маральную моц, з якой ён працягнуў традыцыю рускай літаратуры”.

Далейшыя публічныя выступленні пісьменніка ("Великопостное письмо Всероссийскому патриарху Пимену", "Мир и насилие", "Письмо вождям Советского Союза"), так жа як і публікацыя першага варыянту "Августа 14-го" (1971 год) і першага тому "Архипелага ГУЛАГ" (1973 год) прывялі да таго, што ў лютым 1974 года ён быў вымушаны пакінуць краіну.

У 1976 годзе Салжаніцын з сям’ёй пераехаў ў ЗША,дзе апублікаваў “ "Бодался теленок с дубом: очерки литературной жизни"” і аднавіў тры п’есы, складзеныя ім вусна ў лагерах.

У 1989 годзе ў часопісе “Новы свет” былі надрукаваныя раздзелы з “Архипелага ГУЛАГ”, а ў жніўні 1990 года Аляксандру Салжаніцыну было вернута савецкае грамадзянства. У верасні таго ж года тыражом у 27 млн асобнікаў у СССР быў апублікаваны яго маніфест. “ Как нам обустроить Россию”. У траўні 1994 года пісьменнік вярнуўся у Расію, дзе пазней апублікаваў яшчэ шэраг працаў. У 2001 годзе ў свет выйшла першая частка гістарычнага даследавання “Двести лет вместе”. У 2007 годзе Аляксандр Салжаніцын быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй.

Напісаць каментар (22)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Папулярныя навіны

Элегантны дэфолт (14088)

3.01, 16:09, Уладзімір Акуліч, "Наша Ніва" — Эканоміка

Хто скупіў даляры напярэдадні «абвалу» рубля? (13033)

5.01, 8:45, — Эканоміка

Беларусаў чакае падзенне заробкаў, рост цэн і высокая інфляцыя (10891)

2.01, 13:44, — Эканоміка

Леонид Заико: В ближайшие 10 дней доллар может вырасти до 3 тысяч белорусских рублей (10814)

3.01, 15:28, — Эканоміка

Лукашэнка: «Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё» (10218)

7.01, 15:30, — Палітыка

Рэклама гаспадара, які абрабаваў народ (Фота) (9607)

8.01, 17:31, — Палітыка

«Панарама» аб Галоўным, ці Ні слова аб дэвальвацыі (9261)

5.01, 10:31, — Палітыка

Лукашэнка ў лістападзе 2008 года: «Ніякага абвалу рубля не будзе» (9187)

5.01, 8:36, — Палітыка

Чэргі і лаянкі ля менскіх абменьнікаў (8635)

2.01, 21:08, — Грамадства

Натоўпы беларусаў штурмуюць абменнікі. Даляры здаюць без чаргі (Фотарэпартаж) (8356)

8.01, 16:24, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: