28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі амбасадар Карэн Сцюарт заняла высокую пасаду ў Дзярждэпартаменце ЗША

1
Амерыканскі амбасадар Карэн Сцюарт заняла высокую пасаду ў Дзярждэпартаменце ЗША

Надзвычайны і Паўнаважны амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт прызначаная на пасаду галоўнага намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы.

Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур.

Па словах Джонатана Мура, заявы Дзярждэпартамента ЗША аб статусе Карэн Сцюарт у Беларусі пакуль не было.

«Амбасада ЗША працягвае працаваць у Беларусі. Я з'яўляюся часовым павераным у справах ЗША у Беларусі, і ў нас, як і раней, існуюць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю. Калі ў краіне няма амбасадара, працуюць часовыя павераныя. Гэта і раней бывала ў гісторыі амерыкана-беларускіх адносін. Усім вядома, што ў нас ёсць некаторыя складанасці ў адносінах з уладамі. Асабліва па пытанні палітычнай сітуацыі, сітуацыі з правамі чалавека, з палітвязнямі. Магу падкрэсліць нашую заклапочанасць сітуацыяй з амерыканскім адвакатам Эмануілам Зэльцарам, суд над якім праходзіць цяпер у Менску. Але мы таксама падкрэсліваем наш намер застацца і працаваць у Беларусі», -- заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 часовы павераны ў справах ЗША Джонатан Мур.

Нагадаем, яшчэ 13 лістапада 2007 года Мінфін ЗША увёў санкцыі адносна канцэрна "Белнафтахім". У прыватнасці, яны прадугледжвалі замарожванне ўсіх змешчаных пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскіх рахункаў канцэрна "Белнафтахім" і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункаў даччынай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Гэй". Акрамя таго, амерыканскім бізнэсмэнам загадвалася ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.

У сакавіку 2008 года былі апублікаваны ўдакладненні, паводле якіх пад дзеянне санкцыяў траплялі прадпрыемствы, дзе "Белнафтахім" валодае простым ці ўскосным прыбыткам памерам у 50% ці болей.

Пасля гэтага з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы амбасадар Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка Менск з патрабавання беларускага боку пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт. Пасля амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амбасада ЗША абвясціла аб прыпыненні разгляду заяваў на атрыманне і выдачу візаў. 27 сакавіка Менск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў.

31 сакавіка Беларусь прыняла рашэнне пра дадатковае скарачэнне персанала сваёй амбасады ў Вашынгтоне і прапанавала ЗША зрабіць тое ж самае. ЗША адмовіліся яшчэ раз скарачаць колькасць сваіх супрацоўнікаў. 30 красавіка МЗС Беларусі абвясціў 10 амерыканскіх дыпламатаў персонамі нон грата. 3 траўня яны пакінулі Беларусь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках