Збітыя сябры ініцыятыўнай групы Станіслава Багданкевіча
3
16:47, — Палітыка
У Менску збітыя сябры ініцыятыўнай групы экс-кіраўніка Нацбанка Станіслава Багданкевіча, які ўдзельнічае ў «парламенцкіх выбарах».
У сталічным мікрараёне "Курасоўшчына" збілі актывістаў апазіцыі Юрыя Фабішэўскага Сяргея Кастыленку. Інцыдэнт адбыўся ўчора ўвечары падчас збору подпісаў у падтрымку кандыдатуры С.Багданкевіча.
«Перад уваходам у чарговы пад'езд да нас падыйшлі некалькі чалавек з відавочна несяброўскімі намерамі і сталі пытаць, за каго мы збіраем подпісы і што нам тут трэба. Адзін з іх нечакана накінуўся на нас. Пасля таго, як мы пачалі клікаць міліцыю, гэтыя людзі схаваліся ў невядомым кірунку. У выніку такой "сустрэчы ля пад'езда" у мяне пашкоджаны твар, а ў Юрыя Фабішэўского сур'ёзна пацярпела нага, і цяпер ён паехаў у лякарню рабіць здымкі», -- паведаміў Сяргей Кастыленка сайту Bulletinonline.
Навіны
па тэме
- Уладам паставілі ўльтыматум: апазіцыя ў выбаркамах альбо байкот
- Байкот – падману і здрадзе!
- Ідзе актыўны торг за «спэцпропускі» ў «палату прадстаўнікоў»
- Зьміцер Бандарэнка: ««Прызначаныя ў «палатку» апазыцыянэры легімітызуюць дыктатуру»»
- Павал Севярынец: «Апазіцыя аб’явіць байкот такім псеўдавыбарам»





