У Сочах на пляжы здарыўся моцны выбух: пацярпелі турысты (Відэа)
6- 7.08.2008, 11:15
На адным з пляжаў у пасёлку Лоа (Вялікі Сочы) ў чацвер адбыўся выбух, загінулі два чалавекі, яшчэ тры папацярпелі.
Аб гэтым паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на кіраўніка ўпраўлення па справах грамадзянскай абароны і надзвычайных сытуацыяў адміністрацыі горада Анатоль Шчарбінін.
Шчарбін дадаў, што ўсе пацярпелыя дастаўленыя ў 4-ю гарадскую лякарню, адзін з іх атрымаў цяжкае раненне - яму адарвала нагу.
Выбух быў такой сілы, што яго было чуваць прыкладна ў радыюсе кіламетру ад пляжу.
Крыніца ў праваахоўных ворганах Краснадарскага краю паведаміла, што ў выніку выбуху "загінулі жыхар Растова- на-Дону, 1977 г.н., і жыхарка Ўкраіны, 1986 г.н". "Дакладная колькасць пацярпелых удакладняецца", - дадаў суразмоўца агенцтва.
Выбух, па дадзеных крыніцы, адбыўся ў 5-7 метрах ад вады. Як паведамілі агенцтву відавочнікі, два чалавекі - мужчына і жанчына - падыходзілі да пляжу і ўбачылі на дарозе пакет. Жанчына нахілілася і падняла пакет – адразу ж раздаўся выбух. Мужчына і жанчына, як распавядаюць відавочнікі, загінулі на месцы.
Раней паведамлялася, што выбух на пляжы ў Лоа адбыўся ў 10.35.
Адпачывальнікі з пляжу былі эвакуяванымі. На дадзены момант на месцы выбуху працуе аператыўна-следчая група, спецыялісты-выбухатэхнікі.