9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рубель здае пазыцыі

2

Рэальны курс беларускага рубля за студзень-ліпень 2008 г знізіўся да «кошыку валют» краінаў – асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі на 4,12% у параўнанні з снежнем 2007 году.

Аб гэтым агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі ў чацвер.

Пры гэтым рэальны курс беларускага рубля да расейскага рубля за студзень-ліпень 2008 г знізіўся на 4,52% у параўнанні з снежнем 2007 г, да эўра - на 0,6%, да даляру ЗША - умацаваўся на 4,9%, да ўкраінскай грыўны - знізіўся на 12,6%, да латвійскага лату - на 6,7%, да летувійскага літу - на 5,5%, да польскага злотага - на 10,8%, да фунту стэрлінгаў - умацаваўся на 8,89%, а да казахскага тэнгэ - на 2,5%.

Азначнік рэальнага курсу беларускага рубля да замежнай валюты характарызуе змену за перыяд часу ў адносінах да базавага перыяду намінальнага курсу беларускага рубля да валюты краіны - асноўнага гандлёвага партнэру, адкарэктаваныя на суаднясеннах тэмпаў інфляцыі ў Беларусі і краіне - асноўным гандлёвым партнэры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках