У Салігорску акцыя салідарнасьці прайшла пад наглядам міліцыі (Фота)
- 18.09.2008, 10:13
Дзевятую гадавіну з таго дня, як бясьсьледна зьніклі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, адзначылі на цэнтральнай плошчы Салігорску.
Гэтым разам АМАПа ў горадзе не было, але міліцыя за акцыяй назірала. Сярод удзельнікаў былі пераважна актывісты “Маладога Фронта”, якія трымалі ў руках партрэты зьніклых палітыкаў, а таксама фотаздымкі палітычна асуджаных па "Справе 14-ці".
Акцыя традыцыйна адбылася а восьмай гадзіне вечара і цягнулася 15 хвілін.




